Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Жнв 2019

"Літаратурны шакалад" прапануюць гасцям Дня беларускага пісьменства


Фота Яны Сабінай / "Белкніга"

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белкніга" выпусціла ўнікальны тэматычны набор - "Літаратурны шакалад" - да Дня беларускага пісьменства, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У наборы 12 маленькіх квадратных шакаладак, аформленых партрэтамі класікаў беларускай літаратуры:  Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, Максіма Танка і Аркадзя Куляшова. Шакалад будзе прэзентавацца ў якасці сувеніраў для гасцей свята.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Заслаўе (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава. XXVI Дзень беларускага пісьменства прымае Слонім 1 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі