Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2017

Літаратары з 17 краін маюць намер удзельнічаць у сімпозіуме да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літаратары з 17 краін заявілі аб жаданні ўдзельнічаць у сімпозіуме да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які пройдзе ў час XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання памятнай даты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, намеснік міністра інфармацыі адзначыў, што ў чарговай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прымуць удзел дэлегацыі больш як з 30 краін. Сярод знакавых мерапрыемстваў маючай адбыцца выстаўкі - прэзентацыя кніг, прысвечаных першадрукару Францыску Скарыну, якія выйшлі ў беларускіх выдавецтвах у канцы 2016 года. Кніжныя навінкі будуць прадстаўлены пры ўдзеле замежных гасцей і ўдзельнікаў міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час", прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання (пройдзе 8-9 лютага).

Паводле слоў Аляксандра Карлюкевіча, аб сваім жаданні ўдзельнічаць у гэтым сімпозіуме ўжо заявілі прадстаўнікі 17 краін, у тым ліку вядомыя літаратары з Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Польшчы, Турцыі, Італіі, Сербіі. "На гэтых сустрэчах, круглых сталах, пляцоўках выстаўкі будуць абмяркоўвацца варыянты прэзентацыі дзейнасці Францыска Скарыны і самой даты 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў 2017 годзе і ў нашай краіне, і ва ўсім свеце", - заўважыў намеснік міністра.

На працягу года ў Беларусі будуць выпускацца тэматычныя выданні (кнігі, фотаальбомы), якія будуць прэзентаваны ў час святочных мерапрыемстваў, у тым ліку за мяжой. Плануецца рэалізацыя міжнароднага тэлевізійнага праекта "Скарына на мовах народаў свету", стварэнне на нацыянальным адукацыйным партале (adu.by) раздзела "500 гадоў беларускай кнізе" і інш.

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 8-12 лютага. Ганаровым госцем у бягучым годзе стане Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Буйныя калектыўныя экспазіцыі прадставяць Расія, Германія, Кітай, Іран, ЗША.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі