У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Врс 2017

"Лістапад-2017" пройдзе пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць"

"Лістапад-2017" пройдзе пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць"19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 3 па 10 лістапада пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Самае статуснае і буйное мерапрыемства ў сферы кіно ў Беларусі - ММКФ "Лістапад" па традыцыі аб'яўляе візуальнае афармленне і слоган. Год таму гледачы ішлі "Насустрач натхненню", а яшчэ раней атрымлівалі "Асалоду для вачэй" і глядзелі "Такое рознае кіно".

"Слоган "Ісціна, любоў і прыгажосць" - трыадзінства, якое непарыўна звязана з прыродай кінематографа. Як гаварыў выдатны рэжысёр Жан-Люк Гадар, "кіно служыць менавіта для таго, каб даць магчымасць бачыць". Бачыць ісціну, паколькі выява сама па сабе заўсёды праўдзівая. Бачыць прыгажосць свету, якая можа таіцца ў грубай рэальнасці і раскрывацца ў майстэрскіх мізансцэнах, палітры гукаў, акцёрскай ігры. І, вядома, бачыць любоў - рухавік усялякага сюжэта - пачуццё, якое здольна абнавіць чалавечы сусвет і без якога немагчыма вялікае мастацтва", - растлумачыў дырэктар праграм ігравога кіно ММКФ "Лістапад" і дырэктар конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" Ігар Сукманаў.

Гледачоў XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лiстапад" чакае сустрэча менавіта з такімі фільмамі - сумленнымі, страснымі і захапляючымі.

Нязменным афарміцелем постараў ММКФ "Лістапад" на працягу апошніх сямі гадоў выступае мастак Аляксандр Камянец.

Заснавальнікі ММКФ "Лістапад" - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў. Арганізатарамі выступае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску