У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліп 2016

Ілья Івашка і Марцінш Подзуш адкрыюць матч Кубка Дэвіса Беларусь - Латвія

Ілья Івашка і Марцінш Подзуш адкрыюць матч Кубка Дэвіса Беларусь - Латвія14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшла жараб'ёўка гульняў матчу 2-га раўнда другой групы Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Латвіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

15 ліпеня першымі на корт выйдуць беларус Ілья Івашка і латыш Марцінш Подзуш. Услед за імі згуляюць Яраслаў Шыла і Мікеліс Ліб'еціс.

У другі гульнявы дзень, 16 ліпеня, адбудзецца парная сустрэча. Капітан беларускай каманды Уладзімір Валчкоў заявіў на яе Аляксандра Бурага і Андрэя Васілеўскага, а яго латвійскі калега Карліс Лейніекс разлічвае на тандэм Яніс Подзуш і Рудольф Медніс.

У заключны дзень спаборніцтваў, 17 ліпеня, адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі: Ілья Івашка - Мікеліс Ліб'еціс, Яраслаў Шыла - Марцінш Подзуш.

Па рэгламенце Кубка Дэвіса капітаны каманд маюць права зрабіць замены.

Гэты сезон зборная Беларусі пачала з гасцявой перамогі над камандай Егіпта - 3:1. Латвійскія тэнісісты ў Даўгаўпілсе выйгралі ў каманды Манака з лікам 3:2.

Раней зборныя Беларусі і Латвіі яшчэ ні разу не сустракаліся паміж сабой у розыгрышы Кубка Дэвіса. У сусветным камандным рэйтынгу беларусы займаюць цяпер 45-е месца, латвійцы знаходзяцца трыма радкамі ніжэй.

Маючы адбыцца матч пройдзе на цэнтральным адкрытым корце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе на праспекце Пераможцаў, 63. Старт матчу адбудзецца 15 ліпеня ў 9.30, 16 ліпеня ў 11.00 пачнецца парная сустрэча, 17 ліпеня першы паядынак стартуе ў 10.00. Уваход свабодны.

Інфаграфіка. Кубак Дэвіса-2016Пераможца беларуска-латвійскага процістаяння згуляе ў верасні з трыумфатарам паўночнага дэрбі Данія - Фінляндыя за права выступіць у наступным сезоне класам вышэй - у першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс