Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Apr 2020

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Генадзь Філаценка

Лёсы, складзеныя ў трохкутнік: Генадзь Філаценка

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршальны выпуск сумеснага праекта Беларускага тэлеграфнага агенцтва і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прысвечаны Генадзю Філаценку.

Генадзь Васільевіч Філаценка - ураджэнец Віцебска, гвардыі малодшы сяржант, ваяваў у складзе 2-й паветрана-дэсантнай Праскураўскай дывізіі 1-га Украінскага фронту.

"Наша справа справядлівая - мы перамаглі! Дарагая мама, запомні, што твой сын увесь баявы шлях прайшоў у першых радах і што твой сын ні разу не задумаўся, заўсёды першым ішоў у бой", - напісаў ён маці Ефрасінні Якаўлеўне ў шчаслівыя пераможныя дні мая 1945 года.

Муж Ефрасінні Якаўлеўны таксама ваяваў, у партызанах. У пісьме ад 30 ліпеня 1942 года ён даваў наказ свайму адзінаму сыну Генадзю, які тады чакаў прызыву ў армію: "...калі прызваны, то жадаю быць поўным мужнасці і адвагі ў барацьбе з заклятымі ворагамі". Філаценка Васіль Васільевіч быў камісарам партызанскай спецгрупы М.П.Плюйко, потым ваяваў у партызанскім атрадзе імя М.І.Калініна аднайменнай брыгады ў Мінскай вобласці. Загінуў у баі 12 жніўня 1943 года.

Генадзь выканаў наказ бацькі, прайшоў франтавымі дарогамі да канца вайны, да Вялікай Перамогі. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём "За адвагу".

З усімі гісторыямі праекта "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" можна азнаёміцца на партале "Хроніка Перамогі" на сайце belta.by.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі