Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Dec 2015

Лепшыя праекты беларускага кнігавыдання прадставіць дабрачынны Калядны баль кнігі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя праекты беларускага кнігавыдання прадставіць дабрачынны Калядны баль кнігі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

"Гэта ўжо чацвёрты па ліку баль. Мерапрыемства не толькі дэманструе лепшыя кнігі, але і мае дабрачынны складнік. На аўкцыёне мы рэалізуем лепшыя праекты, якія сталі знакавымі, а атрыманыя сродкі перададзім тым, каму яны вельмі патрэбны. У гэтым годзе грошы будуць накіраваны выхаванцам Журавіцкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (Рагачоўскі раён)", - сказала міністр.

Атрымальнік сродкаў выбраны не выпадкова - у 2016 годзе Дзень пісьменства пройдзе ў Рагачове, і ўжо сёння адбываецца першы рух у напрамку падрыхтоўкі да гэтага свята.

На балі будзе прадстаўлена 15 лотаў, якія падзелены на некалькі тэм: тэма Года моладзі, 70-годдзя Вялікай Перамогі, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, гісторыі Беларусі і іншыя. Баль анансуе значны праект да юбілею беларускага песняра Уладзіміра Мулявіна. Першы экзэмпляр кнігі пра музыканта "Сэрцам i думамі..." будзе прапанаваны на аўкцыёне. Па вопыце мінулых гадоў, на аўкцыёне чакаецца атрымаць каля Br100 млн.

Сам Калядны баль кнігі пройдзе ў форме сямейнага чытання. "Мы будзем чытаць кнігі, вяртацца да традыцыі чытання. Маючы магчымасць чытаць, карыстаючыся сучаснымі тэхналогіямі, нельга забываць аб такой аб'яднальнай ролі, якую мае сямейнае чытанне", - адзначыла Лілія Ананіч.

Арганізатарамі Каляднага дабрачыннага балю кнігі з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Беларусі і Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі