Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Oct 2018

Лепшыя дакументальныя фільмы пра спорт пакажуць на "Лістападзе-2018"

Лепшыя дакументальныя фільмы пра спорт пакажуць на

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя дакументальныя фільмы пра спорт пакажуць на ХХV Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", які пройдзе з 2 па 9 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

"У лік лепшых дакументальных фільмаў "Лістапада-2018" увайшлі тры стужкі пра тое, як нас мяняе спорт. "Бясконцы футбол" румынскага рэжысёра Карнеліу Парумбою, які стаў адным з галоўных хітоў Берлінскага кінафестывалю бягучага года, дае адказ на пытанне, што такое футбол. Галоўны герой фільма Лаўрэнціу дзеля бяспекі і прыгажосці любімага спорту вырашае змяніць яго правілы. У стужцы паказваюць ператварэнне футбола ў актуальнае выказванне эпохі і перагляд сацыяльных норм", - расказалі арганізатары кінафестывалю.

Польскі рэжысёр Цазары Гжэсюк у сваім фільме "Сінія хуліганы" перадае 10-гадовыя назіранні за футбольнымі фанатамі клуба "Рух Хожуў". Погляд не збоку, а з самай гушчы падзей. Усё для таго, каб знайсці нарэшце адказ на пытанне, чаму людзі становяцца футбольнымі балельшчыкамі.

Трэцяя стужка пра спорт - "Занадта прыгожая: наша права на барацьбу" шведскага рэжысёра Масеа Фрост. "Гэты фільм з захапленнем расказвае пра тое, што ў кубінскім боксе адбываецца свая рэвалюцыя. На Кубе бокс для жанчын забаронены. І хоць тут уладальнікаў залатых медалёў у боксе больш, чым у любой іншай краіне свету, жанчыны не дапускаюцца на рынг. Галоўная гераіня Намібія вырашае не здавацца і ісці да сваёй мэты", - адзначылі ў цэнтры.

Усе фільмы будуць дэманстраваць у кінатэатры "Мір". "Бясконцы футбол" можна будзе паглядзець 2 лістапада ў 19.10, "Сінія хуліганы" - 5 лістапада ў 18.30, "Занадта прыгожая: наша права на барацьбу" - 6 лістапада ў 22.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі