У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Жнв 2013

Легенда скрыпічнага мастацтва Максім Венгераў 12 кастрычніка ўпершыню выступіць у Мінску

Скрыпач-віртуоз Максім Венгераў22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скрыпач-віртуоз Максім Венгераў упершыню выступіць у Мінску 12 кастрычніка ў праграме VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце фестывалю.

Сольны канцэрт, дзе два аддзяленні маэстра, у чыіх руках самая вядомая скрыпка Страдывары 1727 года пад назвай "Крэйцэр" і смычок, які раней належаў аднаму з самых вялікіх скрыпачоў ХХ стагоддзя Яшу Хейфецу, будзе выконваць рамантычныя мініяцюры і шэдэўры класічнай музыкі, пройдзе на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Музычныя крытыкі называюць Максіма Венгерава музычным калосам і несакрушальнай скалой, і ўсе без выключэння адзначаюць дасканаласць яго ігры і страсць, якую выпраменьвае скрыпка майстра. Канцэрты віртуоза нязменна з'яўляюцца падзеяй сусветнага маштабу. Ён іграе з лепшымі аркестрамі свету пад кіраўніцтвам самых славутых дырыжораў.

Адкрыццё VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета адбудзецца 2 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі. Фестываль, які ўпершыню адбыўся ў 2006 годзе, праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Беларусі і арыентаваны на аб'яднанне творчых сіл Беларусі, Расіі і іншых краін. Сюды кожны год прыязджаюць выдатныя артысты сучаснасці. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству ў маладых таленавітых музыкантаў ёсць магчымасць выступіць на адной сцэне з сусветна вядомымі артыстамі.

Аўтарам ідэі фестывалю і яго мастацкім кіраўніком стаў беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, выпускнік Каралеўскай акадэміі музыкі Лондана Расціслаў Крымер. Ганаровым сустаршынёй арганізацыйнага камітэта фестывалю з'яўляецца народны артыст Расіі, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Расіі Юрый Башмет.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску