Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Кст 2016

Лагойск і Сілічы ўваходзяць у топ-10 самых папулярных у расіян гарналыжных курортаў СНД і Грузіі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лагойск і Сілічы ўваходзяць у топ-10 самых папулярных у расіян гарналыжных курортаў СНД і Грузіі. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА інтэрнэт-сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.

У топ-10 уваходзяць Чымбулак (Казахстан), Гудауры (Грузія), Лагойск (Беларусь), Шахдаг (Азербайджан), Цахкадзор (Арменія), Бакурыяні (Грузія), Букавель (Украіна), Чымган (Узбекістан), Каракол (Кыргызстан) і Сілічы (Беларусь). Сярод расійскіх курортаў самы запатрабаваны "Роза Хутар" (Сочы).

Гарналыжны адпачынак у Лагойску і Сілічах абыдзецца ў $52 за суткі (беларускія варыянты 3-е месца ў рэйтынгу бюджэтных напрамкаў). У бюджэт адпачынку ўвайшлі сярэдні кошт сутачнага пражывання ў атэлі або апартаментах, абеду ў кафэ і скі-паса.

Рэйтынг складзены паводле даных пошуку і броні атэляў і апартаментаў у дні навагодніх свят з 30 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі