24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Купленыя балельшчыкамі абанементы на матчы хакейнага чэмпіянату свету 2014 года, які пройдзе ў Мінску, падлягаюць абавязковаму абмену на звычайныя білеты (білетныя пакеты). Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт маючага адбыцца сусветнага форуму.
Абмен абанементаў будзе праводзіцца ў офісе білетнага аператара "Тыкетпро" з 8 студзеня па 25 мая 2014 года па адрасе:
Мінск, праспект Машэрава, д.25, офіс 501. Даведкі прадастаўляюцца па тэлефонах у Мінску: (017) 293-42-42, (017) 293-48-48.Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|