Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Чэр 2020

Купалаўскі тэатр аднаўляе паказы з 15 чэрвеня

Купалаўскі тэатр аднаўляе паказы з 15 чэрвеня
Фота з архiва

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы аднаўляе паказы з 15 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

"Адна з галоўных традыцый Купалаўскага - пачынаць сезон легендарным спектаклем "Паўлінка". У бягучым годзе абставіны склаліся так, што Купалаўскі адкрые сезон двойчы: пасля двух месяцаў перапынку тэатр аднаўляе паказы. І для таго, каб вяртанне гледачоў у тэатр стала сапраўдным святам, ужо 15 чэрвеня на галоўнай сцэне адбудзецца паказ нашай візіткі - "Паўлінкі", - расказалі ў тэатры.

З 15 па 30 чэрвеня ў Купалаўскім таксама пройдуць спектаклі "Рэвізор", "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", "Пінская шляхта", "Першы", "Вешальнікі" , "Кароль Лір", "Ураджай", "Людзі на балоце", "Зямля Эльзы", "Радзіва Прудок", "Не мой".

Тэатр абавязкова будзе прытрымлівацца мер бяспекі ў час спектакляў. Пры рассадцы гледачоў будзе захоўвацца дыстанцыя ў два месцы, а агульная напаўняльнасць залы галоўнай сцэны не будзе перавышаць 100 гледачоў (на 338 месцаў), залы камернай сцэны - не больш за 40 гледачоў (на 80 месцаў). У пачатку і ў канцы спектакля будзе праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў. Глядач заўсёды зможа скарыстацца антысептыкамі, якія знаходзяцца ў будынку.

З рэпертуарам на чэрвень і ліпень можна азнаёміцца ​​на сайце тэатра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі