Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2016

Культурнай сталіцай Беларусі-2017 стане Бабруйск

Культурнай сталіцай Беларусі-2017 стане Бабруйск4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурнай сталіцай Беларусі-2017 стане Бабруйск. Такое рашэнне прынята сёння на калегіі Міністэрства культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўляючы прэзентацыю горада, намініраванага на статус "Культурная сталіца года", намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў адзначыў, што Бабруйск упершыню ўдзельнічаў у конкурсным адборы ў 2012 годзе. За мінулыя пяць гадоў горад правёў вялікую работу па ўмацаванні і развіцці базы ўстаноў культуры. З агульнага бюджэтнага фінансавання на развіццё і ўмацаванне базы ўстаноў накіравана больш як Br30 млрд.

Сёння ў Бабруйску ганарацца карціннай галерэяй, адкрытай у 2012 годзе. У яе калекцыі не толькі работы бабруйскіх мастакоў і керамістаў, але і творы ўдзельнікаў пленэру Art-Жыжаль з 18 краін, па выніках якога калекцыя папоўнілася больш як на 600 адзінак.

Як адзначыў Аляксандр Маркачоў, праведзены капітальны рамонт дзіцячай школы мастацтваў нумар 2 імя У.У.Алоўнікава. Гэта дало магчымасць арганізаваць у Год культуры першы адкрыты конкурс юных піяністаў імя Алоўнікава, ён сабраў прадстаўнікоў моладзі з усіх куткоў краіны. У Бабруйску нацэлены працаваць, каб конкурс атрымаў рэспубліканскі статус.

Акрамя таго, у бягучым годзе да Дня горада будзе адкрыты помнік пісьменніку, кінарэжысёру бабруйчаніну Эфраіму Сявелу. Будзе таксама ўстаноўлены памятны знак воінам-авіятарам, ён стане сімвалам памяці бабруйчан бацькам і дзядам, якія кавалі перамогу ў небе Айчыны. У 2017 годзе плануецца адкрыць Маладзёжны парк, ініцыятарам гэтага стала моладзь горада.

У вялікі сацыяльна-творчы праект штогод выліваецца канцэрт "Любімаму гораду прысвячаецца", які праходзіць па выніках работы народна-гаспадарчага комплексу горада.

Сярод устаноў адукацыі аб'яўлены конкурс па зборы матэрыялаў для выдання буклетаў "Нашы вядомыя землякі". Вынікі конкурсу будуць падведзены ў 2017 годзе, калі горад адзначыць сваё 630-годдзе. Вядуцца перагаворы з дачкой заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі Абрама Рабкіна аб перадачы творчай спадчыны мастака-патрыёта, які апеў сваю малую Радзіму. Гэта можа стаць упрыгажэннем мастацкага музея і гонарам Бабруйска.

Візітнай карткай горада стаў міжнародны фестываль "Вянок дружбы", які аб'яднаў пад дэвізам дружбы за 13-гадовую гісторыю 38 краін пяці кантынентаў. Упершыню за апошнія пяць гадоў удзельнікамі фестывалю сталі калектывы з Аўстрыі, Францыі, Бельгіі, Швецыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Кіпра, ЗША, Кубы, Мексікі, Калумбіі, Ганы, Індыі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Ізраіля.

Ганаровы статус культурнай сталіцы года дасць магчымасць маштабна раскрыць патэнцыял горада, прыцягнуць увагу да яго гістарычнай спадчыны як беларусаў, так і замежных гасцей.

Як адзначыў, падводзячы вынік, міністр культуры Барыс Святлоў, важна таксама акрамя культурных мерапрыемстваў спланаваць мерапрыемствы ў іншых сферах жыцця. Аб'яўлены ў Беларусі Год культуры прадугледжвае прадстаўленне культуры ў шырокім сэнсе гэтага слова, а значыць, трэба максімальна аб'ёмна паказаць і іншыя сферы дзейнасці. Ён таксама прапанаваў апрабаваць у Бабруйску ідэю прысуджэння статусу "Ганаровы грамадзянін культурнай сталіцы Беларусі".

Праект "Культурная сталіца Беларусі" стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк. Потым эстафету падхапілі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст. У бягучым годзе Маладзечна мае статус культурнай сталіцы Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі