Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Mar 2018

Кітайская правінцыя Хайнань прэзентавала ў Мінску турыстычны патэнцыял

15 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайская правінцыя Хайнань прэзентавала ў Мінску турыстычны патэнцыял, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў на семінары-прэзентацыі намеснік начальніка камітэта па развіцці турызму правінцыі Хайнань Аньвэй Чжоу, турызм стаў важным складнікам беларуска-кітайскіх адносін. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што Хайнань - вядомы курорт, куды прыязджае вялікая колькасць турыстаў. На востраве развіваецца аздараўленчы, медыцынскі, экалагічны, аграрны, вучэбны, спартыўны турызм, а апошнім часам модным становіцца і вясельны. Турыстычныя напрамкі пастаянна абнаўляюцца з улікам попыту. "Мы рады будзем бачыць і беларускіх турыстаў", - сказаў Аньвэй Чжоу. Ён выказаў упэўненасць, што абмен турыстамі паміж Беларуссю і Хайнанем будзе расці, і прапанаваў адкрыць прамыя чартарныя рэйсы паміж Мінскам і Хайнанем.

Хайнаньскія госці шырока прадставілі турыстычныя магчымасці правінцыі і буйнейшага курортнага горада рэгіёна Санья. Вядучыя турфірмы Хайнаня, прадстаўнікі гасцінічнага бізнесу, Саньяскага інстытута авіяцыі і турызму дэталёва расказалі аб сваёй рабоце. Удзельнікам семінара былі прэзентаваны выстаўка і дакументальны фільм, які расказвае аб прыгажосці вострава.

Намеснік кіраўніка дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Віталь Грыцэвіч на сустрэчы падкрэсліў важнасць аб'яўлення 2018 года Годам турызму Беларусі ў Кітаі.

Семінар-прэзентацыя быў арганізаваны камітэтамі па развіцці турызму правінцыі Хайнань і горада Санья. На мерапрыемстве адбылося дэталёвае абмеркаванне перспектыў развіцця беларуска-кітайскага турыстычнага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі