Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Jul 2017

Кітай дапаможа пабудаваць нацыянальны футбольны стадыён і басейн у Мінску

Кітай дапаможа пабудаваць нацыянальны футбольны стадыён і басейн у Мінску14 ліпеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Кітайская Народная Рэспубліка плануе выдзеліць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу на рэалізацыю двух праектаў - "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту" ў Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства камерцыі Кітая на чале з начальнікам аддзела Дэпартамента па аказанні дапамогі Ван Лігуем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся з кітайскімі партнёрамі, што ў бліжэйшы час нам будзе аказана тэхніка-эканамічная дапамога па будаўніцтве вялікага нацыянальнага футбольнага стадыёна па міжнародных стандартах. Сёння мы падпісалі пагадненне шляхам абмену пісьмамі аб пачатку фінансавага абгрунтавання гэтых праектаў. Паводле нашых меркаванняў, на гэтыя праекты будзе выдзелена 1,2 млрд юаняў (амаль $180 млн па бягучым курсе. - Заўвага БЕЛТА). Мы ўдзячны кітайскаму боку", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі.

Ён падкрэсліў, што рэалізацыя праектаў у рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі кітайскага ўрада з'яўляецца адным з напрамкаў стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая.

Паводле слоў міністра эканомікі, на сённяшні дзень Беларусі аказваецца кітайская тэхніка-эканамічная дапамога на суму больш як 2 млрд юаняў. У прыватнасці, Уладзімір Зіноўскі канстатаваў паспяховую рэалізацыю першага інфраструктурнага праекта па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" - будаўніцтва сістэмы электрыфікацыі. "Мы будуем бальніцу ў Бараўлянах за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая, студэнцкі інтэрнат у Мінску", - расказаў міністр. Акрамя таго, у цесным узаемадзеянні з кітайскім бокам уведзены ў эксплуатацыю больш як 10 сацыяльных дамоў. "Дасягнута ўзаемаразуменне па рэалізацыі другога і трэцяга этапаў гэтага праекта. Узаемадзеянне забяспечваецца на ўсіх узроўнях - ад раёнаў да цэнтральных органаў улады Беларусі. Усяго будзе пабудавана больш за 50 шматпавярховых дамоў", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі