У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Врс 2017

Кшыштаф Пендарэцкі ўпершыню прадырыжыруе канцэртам на фестывалі Башмета ў Мінску

Кшыштаф Пендарэцкі ўпершыню прадырыжыруе канцэртам на фестывалі Башмета ў Мінску15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветна вядомы музыкант сучаснасці, кампазітар і дырыжор Кшыштаф Пендарэцкі ўпершыню прадырыжыруе вялікім канцэртам 7 кастрычніка ў Мінску на ХІІ Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Белдзяржфілармоніі.

На беларускай сцэне прагучыць сачыненне, напісанае Кшыштафам Пендарэцкім да 3000-годдзя Іерусаліма (1997 год, па заказе мэрыі горада), у якім кампазітар парадніў кананічны тэкст са Старога Запавету з музычнай мовай вялікага авангарда. Спецыяльна адлітыя для гэтага твора інструменты пад назвай тубафоны вагой некалькі тон будуць дастаўлены ў Мінск.

Па маштабе гэты канцэрт стане асаблівай і грандыёзнай падзеяй фестывалю, у якой адначасова ўдзельнічаюць каля двухсот чалавек і лепшыя салісты. На сцэне будуць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны камерны хор Беларусі, салісты з Польшчы Івона Хоса (сапрана), Ганна Любанска (мецца-сапрана), Пётр Навацкі (бас), Караліна Сікора (сапрана), Адам Здунікоўскі (тэнар), Славамір Холанд (чытальнік). Саліраваць на канцэрце для фартэпіяна з аркестрам будзе мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета Расціслаў Крымер.

Кшыштаф Пендарэцкі - адзін з самых паважаных кампазітараў сучаснасці, які здабыў сусветную славу і адораны ўсімі магчымымі музычнымі прэміямі, узнагародамі, ордэнамі і званнямі, спіс якіх займае не адну старонку. Ён з'яўляецца ганаровым членам венскага Musikverein і яго партрэт вісіць у пантэоне побач з партрэтамі Шуберта, Брамса, Мравінскага і Янсанса.

На працягу многіх гадоў Кшыштаф Пендарэцкі захоўвае за сабой статус не толькі самага запатрабаванага, але і самага высокааплатнага кампазітара ў свеце. Менавіта яму ААН заказала да 200-годдзя ЗША свяшчэнны паказ у двух актах - оперу "Страчаны рай" за неймаверны ганарар, а ў 2008 годзе кампазітар атрымаў заказ на стварэнне музыкі для цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі ў Пекіне.

У адным з інтэрв'ю Кшыштаф Пендарэцкі адзначыў, што дырыжорская дзейнасць адцягвае яго ад стварэння музыкі, таму ён скараціў колькасць канцэртаў удвая. Тым не менш легендарны кампазітар прыняў запрашэнне свайго сябра і калегі Расціслава Крымера і даў згоду выступіць на фестывалі ў гэтым годзе ў якасці дырыжора.

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры Польшчы, Інстытута Адама Міцкевіча, Інстытута Польскага ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску