У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Снж 2015

Кірыенка вядзе падрыхтоўку да наступнага веласезона з прыцэлам на Алімпіяду

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка да наступнага сезона вядзецца з прыцэлам на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра, расказаў сёння журналістам чэмпіён свету - 2015 па веласпорце на шашы ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам Васіль Кірыенка перад анлайн-канферэнцыяй, арганізаванай Беларускай Федэрацыяй веласіпеднага спорту і велаклубам "Мінск", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для беларускага велагоншчыка сезон 2015 года стаў самым паспяховым у кар'еры. Акрамя перамогі на сусветным форуме ў амерыканскім Рычмандзе, ён таксама заваяваў залаты медаль першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, стаў першым у "раздзелцы" на прэстыжнай шматдзёнцы "Джыра д'Італія" і сур'ёзна прэтэндуе на званне лепшага спартсмена Беларусі 2015 года.

"У складзе сваёй прафесійнай каманды Sky правёў першы трэніровачны збор, вызначылі мэты і задачы на наступны год. Першая частка сезона-2016 для мяне будзе не такой загружанай, а потым планую выступіць у складзе Sky на "Тур дэ Франс" і, вядома, на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе буду выступаць пад беларускім сцягам. Такім чынам, асноўная нагрузка выпадзе на лета, і наперадзе шмат работы", - адзначыў Васіль Кірыенка.

У час анлайн-канферэнцыі балельшчыкі, сярод якіх і маладыя спартсмены, задалі чэмпіёну свету нямала пытанняў. Многія хацелі пачуць, якая з трох самых прэстыжных велагонак прафесійнага тура падабаецца беларусу больш за ўсё. "Заўсёды з задавальненнем выступаю на "Джыра Д'Італія", і не таму, што я тройчы ў ходзе кар'еры перамагаў на этапах. У Італіі кожная гонка новага сезона не падобна на папярэднюю, на "Джыра" адчуваецца дух прафесіяналізму ў веласпорце", - адказаў Васіль Кірыенка.

Адзін з лідараў мужчынскай зборнай Беларусі па велагонках на шашы плануе трэці раз выступіць на Алімпійскіх гульнях. Раней Васіль Кірыенка прымаў удзел у летніх Гульнях 2008 (20-е месца) і 2012 гадоў (12-е месца) у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску