Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Кст 2015

Конкурс нацыянальных кінашкол "Лістапада-2015" прадставіць работы майстроў з шасці краін

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс нацыянальных кінашкол XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" прадставіць лепшыя работы кінематаграфістаў з шасці краін. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар праграм неігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Ірына Дзям'янава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі тых школ, чые работы, на погляд арганізатараў фестывалю, уяўляюць інтарэс. У бягучым годзе была атрымана вялікая колькасць заявак ад патэнцыяльных удзельнікаў - у конкурсе будзе прадстаўлена 26 кароткаметражных і сярэднеметражных фільмаў. Прадстаўнікі васьмі кінашкол Беларусі, Расіі, Эстоніі, Чэхіі, Польшчы і Кубы пазмагаюцца за ўзнагароду "За лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно". Каля 20 маладых рэжысёраў прыедуць у Мінск, каб прадставіць свае курсавыя і дыпломныя работы.

Як адзначыла Ірына Дзям'янава, традыцыйным у конкурсе нацыянальных кінашкол стаў удзел Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Акрамя таго, у гэтым конкурсе ўдзельнічаюць тры расійскія кіашколы: УДІК, Майстэрня А.М.Сакурава Кабардзіна-Балкарскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Х.М.Бербекава (Нальчык), школа дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхаіла Угарава (Масква). Цікавыя работы прадставяць факультэт кіно і тэлебачання Пражскай акадэміі мастацтваў (FAMU), Балтыйская школа кінематаграфіі і СМІ Талінскага ўніверсітэта (BFM), Кінашкола Анджэя Вайды (Варшава, Польшча); Міжнародная школа кіно і тэлебачання (Escuela Internacional de Cine y TV) (Гавана, Куба).

Паказы пройдуць у кінатэатры "Мір" з 7 па 9 лістапада.

Конкурс нацыянальных кінашкол існуе з 2012 года. За гэты час паказана 46 фільмаў студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Грузіі, Даніі, Італіі, Фінляндыі і Беларусі.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі