Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Снж 2020

Коласаўскі тэатр рыхтуе прэм'еру "Папялушкі"

Коласаўскі тэатр рыхтуе прэм'еру

16 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў бліжэйшы час парадуе дзяцей чароўным паказам. Цяпер ідуць рэпетыцыі спектакля "Папялушка", якая адбудзецца 19 снежня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Варыянтаў знакамітай, створанай больш за 300 гадоў таму казкі французскага пісьменніка Шарля Перо, вельмі шмат. Запрошаны рэжысёр Святлана Навуменка выбрала для пастаноўкі п'есу вядомага расійскага драматурга Тамары Габэ. Сама зрабіла пераклад на беларускую мову і стварыла музычнае афармленне. "Святлана Навуменка добра вядома юнаму віцебскаму гледачу як рэжысёр спектакляў "Залатое сэрцайка" і "Гісторыя двух сабак". Над новым спектаклем працуюць таксама сцэнограф Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах Вікторыя Ця-Сен і харэограф Дзіяна Юрчанка", - адзначылі ў тэатры.

Коласаўскі тэатр прапануе дзецям і дарослым правесці час на музычным спектаклі, атрымаць асалоду ад цудоўнай ігры акцёраў, маляўнічых касцюмаў і выразнага мастацкага афармлення. У спектаклі заняты Паліна Крашэўская, Таццяна Рогат, заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Ліхачова, Аляксандр Казлоў, заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў, Пятро Ламан, Дзмітрый Каваленка, Святлана Жукоўская, Наталля Саламаха-Конанава, Дар'я Французава, Вікторыя Шамардзіна, Вадзім Асвяцінскі, Арцём Герак і Уладзіслаў Жураўлёў.

Паказы спектакля "Папялушка" адбудуцца 19, 20, 25, 26, 27 снежня, а таксама 3 і 8 студзеня 2021 года. Пасля кожнай пастаноўкі пройдзе навагодні паказ каля ёлкі з любімымі дзіцячымі персанажамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі