VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Ліс 2020

Коласаўскі тэатр пакажа казку для дзяцей пра чарадзейную сілу дабра

Коласаўскі тэатр пакажа казку для дзяцей пра чарадзейную сілу дабра

20 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. На камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа 22 лістапада пакажуць рамантычную казку "Усе мышы любяць сыр" паводле п'есы венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Пераклаў твор на беларускую мову Пятро Ламан. Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.

Казка раскажа пра чарадзейную сілу дабра. "Яе галоўныя героі - два вясёлыя мышаняты Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не зазнаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы белага колеру, а Шома - шэрага. Гэту розніцу бачаць усе, а асабліва бацькі герояў, якія пастаянна спрачаюцца адзін з адным і са сваімі дзецьмі. На шчасце, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда - Вялікая Чарадзейка-Кошка. У фінале гісторыі ўсё становіцца на свае месцы і героі знаходзяць шчасце. Бо на самай справе колер не галоўнае, а важна, што ўсе мышы без выключэння любяць сыр", - адзначылі ў тэатры.

У спектаклі іграюць віцебскія акцёры. Гэта Валянціна Багданава, Анжаліка Баркоўская, Вадзім Асвяцінскі, Герман Дымарэцкі, Аляксандр Казлоў, Уладзіслаў Жураўлёў, Наталля Аладка, Ніна Обухава, Паліна Крашэўская, Таццяна Рогат, Святлана Жукоўская і Вольга Куляшова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход