Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліп 2018

Кніжныя прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі пройдуць на свяце "Купалле" ў Александрыі

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніжныя прэзентацыі і сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі пройдуць на свяце "Купалле" ў Александрыі ("Александрыя збірае сяброў"). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Сваю праграму прадставяць беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі. "Прадугледжана шмат цікавых культурных мерапрыемстваў, сярод якіх - прэзентацыі беларускіх кніг і часопісаў, сустрэчы з аўтарамі ў ходзе акцыі "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям", правядзенне літаратурнай віктарыны на тэму малой радзімы", - расказалі ў Мінінфарме. Акрамя таго, пройдзе выстаўка-продаж друкаванай прадукцыі.

Свята адбудзецца 7-8 ліпеня на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Першы раз яно прайшло ў 2010 годзе. Ідэю праводзіць фестываль у Александрыі тады падтрымаў кіраўнік дзяржавы. Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічай мясціне, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі