Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Лют 2019

Кніжную графіку беларускіх мастакоў прадставілі ў сталічным Палацы мастацтва

Кніжную графіку беларускіх мастакоў прадставілі ў сталічным Палацы мастацтва

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка кніжнай графікі беларускіх мастакоў адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва. Экспазіцыя размешчана ў дзвюх залах Рэспубліканскай мастацкай галерэі і ўключае ў сябе каля 90 твораў, створаных прадстаўнікамі розных пакаленняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Побач з работамі такіх прызнаных мэтраў кніжнай графікі, як Валерый Славук, Віктар Нікіта, Уладзімір Савіч, гледачам прадставілі творчасць мастакоў пакалення 2000-х: Паўла Татарнікава, Юрыя Якавенкі, Ігара Гардзіенкі, Уладзіміра Даўгялы, Маргарыты Цімохавай, Тамары Шэлест. Таксама наведвальнікам прадэманстравалі работы на тэму кніжнай ілюстрацыі студэнтаў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Экспазіцыя дае старт ХХVI Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашу. Спецыяльным мерапрыемствам выстаўкі кніжнай графікі стане ўзнагароджанне пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" 8 лютага.

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе пад слоганам "Больш чым кнігі" з 6 па 10 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. На пляцоўцы амаль 3 тыс. кв.м будзе прадстаўлена больш за 300 экспанентаў. Заяўкі на ўдзел падалі прадстаўнікі 35 краін. Чакаецца, што выстаўку наведаюць каля 60 тыс. чалавек. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, суарганізатары - міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ "Белкніга", ТАА "Макбел".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі