У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Крс 2013

Кніжная спадчына Радзівілаў на месяц вернецца ў Нясвіжскі замак

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выданні княжацкай бібліятэкі на месяц вернуцца ў сцены былой рэзідэнцыі "некаранаваных каралёў". Выстаўка "Кніжная спадчына Радзівілаў" адкрываецца сёння ў Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі) Аляксандр Сцефановіч.

Усяго ў экспазіцыі будзе прадстаўлена 90 выданняў па гісторыі, тэалогіі, праву, філасофіі, творы мастацкай літаратуры, перыёдыка. Гэта цікавыя экзэмпляры са збору Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі, якія цяпер беражліва захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН. "Таксама Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь мае кніжныя зборы. У ёй захоўваецца больш як сто кніг з бібліятэкі Радзівілаў. У Нацыянальнай бібліятэцы налічваецца каля 500 выданняў, у ЦНБ НАН - амаль 3,5 тыс.", - сказаў Аляксандр Сцефановіч.

Асаблівая цікавасць - да выданняў аб старажытным магнацкім родзе, твораў, аўтарамі якіх з'яўляюцца прадстаўнікі роду Радзівілаў.

У час адкрыцця выстаўкі адбудзецца прэзентацыя каталога "Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі XVII ст.". Выданне прадаўжае заснаваную ў 2010 годзе серыю каталогаў, якія адлюстроўваюць склад некалі буйнейшай прыватнаўласніцкай бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў XV - першай палавіны XX стагоддзя. "У першым каталогу (2011) было 27 дакументаў, сама кніга складаецца са 180 старонак. Другое выданне (2012) змяшчае 139 дакументаў на 629 старонках. У гэтым годзе плануем выпусціць першую кнігу трэцяга каталога. Усяго будзе чатыры часткі, у іх мы спадзяёмся змясціць амаль тысячу дакументаў", - дадаў Аляксандр Сцефановіч.

Гісторыя фарміравання Нясвіжскай ардынацкай бібліятэкі бярэ пачатак у XVI стагоддзі. Сёння яе часткі знаходзяцца ў бібліятэках Расіі, Фінляндыі, Польшчы, Літвы і Беларусі. З 2009 года архівы Радзівілаў і Нясвіжскай калекцыі кніг уключаны ў рэгістр ЮНЕСКА "Памяць свету".

Праект "Кніжнае спадчына Радзівілаў" арганізаваны сумесна Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам "Нясвіж", Нацыянальнай бібліятэкай і ЦНБ НАН Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску