Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Ліп 2016

Клубы ЮНЕСКА павысяць сваю ролю ў правядзенні маладзёжнай палітыкі ў Беларусі

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РГА "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" (РГА "БелАЮ") аб'явіла аб старце праекта гуманітарнага супрацоўніцтва "Клубы ЮНЕСКА ў дзеянні!", які будзе рэалізаваны на працягу года ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА старшыня БелАЮ Дзмітрый Субцэльны.

Праект накіраваны на павышэнне ролі клубаў ЮНЕСКА ў правядзенні маладзёжнай палітыкі на рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях. Для гэтага запланавана некалькі мерапрыемстваў. Пройдзе адукацыйны семінар "Роля і месца РГА "БелАЮ" ў маладзёжнай палітыцы Беларусі" для рэгіянальных каардынатараў, іх асістэнтаў, валанцёраў арганізацыі. Будуць праведзены 7 міжсектаральных круглых сталоў у рэгіёнах "Моладзь на карысць грамадству", прымеркаваных да Міжнароднага дня моладзі.

Плануюцца арганізацыя дыстанцыйнага кансультавання клубаў ЮНЕСКА па развіцці партнёрства і прыцягненні мясцовых рэсурсаў на праграмную дзейнасць, распрацоўка новых інфармацыйных прадуктаў БелАЮ: стварэнне электроннага часопіса Belau.info, пераклад і дубляж фільма "Магчымасці для ўсіх" на англійскую мову, мадэрнізацыя сайта арганізацыі, стварэнне на сайце тэматычнага раздзела "Моладзь і клубы ЮНЕСКА".

Завяршальным мерапрыемствам праекта стане правядзенне 11-13 лістапада ў Мінску Еўрапейскага кангрэса клубаў, цэнтраў і асацыяцый ЮНЕСКА, у якім прымуць удзел дэлегацыі 20 нацыянальных федэрацый клубаў, цэнтраў і асацыяцый ЮНЕСКА Еўропы, а таксама партнёры з ЗША, Індыі, Кітая, Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі