Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліп 2015

Кацярына Карстэн і Юлія Бічык сталі трэцімі на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Люцэрне

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кацярына Карстэн і Юлія Бічык занялі трэцяе месца на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Люцэрне. У фінальным заездзе двоек парных беларускі ўступілі толькі пераможцам з Новай Зеландыі і сярэбраным прызёрам з Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Новазеландкі Эў Макфарлейн і Зоу Стывенсан, якія святкавалі поспех на адной з самых прэстыжных рэгат, паказалі час у фінальным заездзе - 6 мін. 53,900 сек. Менш за секунду ім уступілі аўстралійкі Алімпія Алдэрсі і Салі Кехае - 6 мін. 54,620 сек. Час Кацярыны Карстэн і Юліі Бічык - 6 мін. 55,270 сек. У класе лодак-адзіночак беларуска Таццяна Кухта заняла чацвёртае месца з часам 7 мін. 35,150 сек.

Прадстаўнікі мужчынскай зборнай Беларусі ў медальных заездах удзелу не прымалі. У суцяшальных фіналах Станіслаў Шчарбачэня заняў другое месца (6 мін. 53,400 сек.), мужчынская двойка без рулявога (Дзмітрый Фурман/Дзяніс Суравец) - шостае (6 мін. 47,480 сек.), мужчынская чацвёрка без рулявога (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Мікалай Шарлап, Ігар Пажэвіч) таксама сталі шостымі (6 мін. 03,950 сек).

Этап Кубка свету ў Люцэрне стаў адным з асноўных праверачных стартаў зборнай Беларусі напярэдадні чэмпіянату свету ў Францыі, які пройдзе з 30 жніўня па 6 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі