Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Лют 2018

Каштоўную знаходку адшукалі археолагі на Замкавай гары ў Гродне

27 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Каштоўную знаходку адшукалі археолагі на Замкавай гары ў Гродне. Інфармацыя аб гэтым размешчана на інтэрнэт-партале абласной газеты "Гродзенская праўда", паведамляе БЕЛТА.

Пры рэстаўрацыі Старога замка ў Гродне адначасова з будаўнікамі працуюць археолагі. Даследаванні вядуцца адразу на некалькіх участках. Паралельна ў ходзе ўстаноўкі паляў археолагі вывучаюць грунт. "Прасейваем зямлю ўперамешку з пяском і адбіраем элементы, якія ўяўляюць археалагічны інтарэс. Звычайна тут сустракаюцца цвікі, часткі керамікі, косці", - расказала загадчыца аддзела археалогіі гісторыка-археалагічнага музея Наталля Кізюкевіч.

Нядаўна вучонымі была знойдзена накладка, як мяркуецца залатая, адносімая да перыяду XII-XIII стст. Хутчэй за ўсё, яна ўпрыгожвала абраз або кнігу. Дарэчы, гэта не першая каштоўная знаходка, адшуканая за час работ у Старым Замку. У кастрычніку 2017 года ў пласце, што адносіцца да канца XIV - пачатку XV стагоддзя, знайшлі жаночы залаты пярсцёнак.

У грунце, паднятым у час свідравання паглыбленняў для паляў, прынёс яшчэ некалькі сюрпрызаў з далёкага мінулага. Археолагі выявілі тут металічную пацерку і рыбалоўную снасць - блешню, якая захавалася ў даволі добрым стане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі