Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2019

Каралеўскі філарманічны аркестр выступіць на фестывалі Юрыя Башмета ў Мінску

Каралеўскі філарманічны аркестр выступіць на фестывалі Юрыя Башмета ў Мінску

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каралеўскі філарманічны аркестр Лондана выступіць на XIV Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета ў Мінску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік фестывалю беларускі піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер.

"27 верасня ў 20.00 у Вялікай зале Палаца Рэспублікі адбудзецца з нашага пункту гледжання грандыёзная падзея - канцэрт Каралеўскага філарманічнага аркестра Лондана. Зорны склад аркестра, які з'яўляецца адным з лепшых у свеце, - гэта 80 унікальных музыкантаў. Для ўдзелу ў фестывалі яны спецыяльна прыляцяць на адзін дзень у Мінск, каб выканаць шэдэўры сусветнай класікі: Бетховена, Ліста і Брамса", - расказаў Расціслаў Крымер.

Дарэчы, на сцэне можна будзе пачуць адначасова некалькі рарытэтных скрыпак у руках выдатных музыкантаў аркестра. "Міжнародны фестываль Юрыя Башмета штогод збірае ў Мінску лепшых музыкантаў і кампазітараў свету, але прыезд цэлага калектыву такога ўзроўню, як мне здаецца, заслугоўвае вялікай увагі нашай публікі", - адзначыў кіраўнік фестывалю.

Каралеўскі філарманічны аркестр быў створаны ў 1946 годзе Томасам Бічэмам. У 60-я аркестр быў удастоены статусу "каралеўскі" спецыяльным указам Лізаветы ІІ.  За час існавання ён стаў не толькі вядучым класічным калектывам свету, але і пастаянна дэманстраваў адкрытасць да ўсяго новага - гэта арыгінальнае прачытанне музычнай класікі, аркестравыя аранжыроўкі музыкі, сумесныя запісы з групамі Pink Floyd, U2, ABBA, Queen і Oasis. Знакаміты гімн Лігі чэмпіёнаў УЕФА таксама быў запісаны Каралеўскім філарманічным аркестрам. Галоўнымі дырыжорамі легендарнага калектыву ў розны час былі Андрэ Прэвін, Уладзімір Ашкеназі, Юрый Цемірканаў і Шарль Дзютуа.

Міжнародны фестываль Юрыя Башмета - штогадовая і доўгачаканая падзея, якая не перастае здзіўляць слухача. У канцы верасня ў лепшых залах беларускай сталіцы зноў выступяць бліскучыя музыканты з розных краін свету. Акрамя зорак класічнай музыкі і ўладальнікаў прэміі "Грэмі" фестываль, як заўсёды, будзе афарбаваны сусветнымі прэм'ерамі і красовер-праектамі ў незвычайным фармаце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі