Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Sep 2020

Канцэртны сезон у Брэсцкім тэатры драмы адкрые юбілейны вечар Аляксандра Сасноўскага

Канцэртны сезон у Брэсцкім тэатры драмы адкрые юбілейны вечар Аляксандра Сасноўскага

8 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. XXIX канцэртны сезон у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адкрыецца 29 верасня юбілейным творчым вечарам дырыжора сімфанічнага аркестра Аляксандра Сасноўскага, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па інфармацыі і арганізацыі гледача БАТД Кацярына Казбяровіч.

У праграме вечара заяўлены ўверцюра да оперы "Чароўная флейта" і канцэрт нумар 23 для фартэпіяна з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта, а таксама ўверцюра-фантазія "Рамэа і Джульета" Пятра Чайкоўскага. Разам з аркестрам выступіць спецыяльны госць - лаўрэат міжнародных конкурсаў, прафесар акадэміі музыкі Чжэнчжоўскага ўніверсітэта, піяніст Андрэй Сікорскі.

"На канцэрце будуць гучаць два геніі - Моцарт і Чайкоўскі, гэта было прынцыповым для мяне рашэннем. Выбраць можна шмат у моры музыкі, але для мяне гэтыя два вялікія кампазітары стаяць асобна. Моцарт - як самы геніяльны кампазітар усіх часоў і народаў, і Чайкоўскі - велічыня нашага славянскага боку, музыку якога выконваюць ва ўсім свеце і якая не страціла свайго значэння", - сказаў Аляксандр Сасноўскі.

За дырыжорскім пультам сімфанічнага аркестра БАТД ён стаіць амаль 22 гады. За гэты час калектыў пад яго кіраўніцтвам прэзентаваў слухачам каля 400 праграм, ніводная з якіх не паўтаралася: "Вечар французскай музыкі", цыкл праграм "Для ўсёй сям'і", "Музыка савецкага і замежнага кіно", "Маладыя таленты Беларусі", музычныя опэн-эйры. Аркестр тэатра практычна штогод удзельнічае ў міжнародным фестывалі "Студзеньскія музычныя вечары". На адной сцэне з калектывам выступалі многія вядомыя скрыпачы і піяністы - Ігар Алоўнікаў, Цімур Сергееня, Арцём Шышкоў, Улада Беражная.

Першы ў новым музычным сезоне канцэрт прысвечаны 65-годдзю маэстра. "Гэта не такая ўжо і вялікая дата, але такім чынам ты робіш своеасаблівую справаздачу перад слухачом. А паколькі мы людзі творчыя, гэта адначасова надае і пэўны імпульс развіццю", - адзначыў Аляксандр Сасноўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі