Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2015

Канцэрт да 250-годдзя Агінскага прайшоў у штаб-кватэры ЮНЕСКА

8 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сумесны беларуска-літоўска-польскі канцэрт, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага, 7 верасня адбыўся ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Мерапрыемства было арганізавана пад патранатам генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бокавай, а таксама пастаянных прадстаўнікоў Беларусі, Літвы і Польшчы пры ЮНЕСКА. Канцэрт "Пісьмы аб музыцы" быў прысвечаны юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, кампазітара, дыпламата, мецэната, палітыка, дзеяча культуры. Дарэчы, юбілей Агінскага рашэннем Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА ў 2015 годзе.

Канцэрт наведалі амаль 1 тыс. прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, кіраўнікоў і супрацоўнікаў пастаянных прадстаўніцтваў пры ЮНЕСКА, супрацоўнікаў сакратарыята ЮНЕСКА, прадстаўнікоў французскай грамадскасці, дзелавых колаў, беларускай, польскай і літоўскай дыяспары. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў віцэ-спікер сейма Літвы Гедымінас Кіркілас.

З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнулася Ірына Бокава, якая адзначыла ўклад Беларусі, Літвы і Польшчы ў пашырэнне разнастайнасці культурнага самавыяўлення - аднаго з галоўных прынцыпаў ЮНЕСКА. На канцэрце адбыліся выступленні беларускай піяністкі Кацярыны Глазоўскай, літоўскага струннага квартэта імя Чурлёніса і польскай спявачкі Элізабэт Запольскай.

Актыўнае садзейнічанне беларускаму ўдзелу ў канцэрце аказала Франка-беларуская асацыяцыя "Жыццё ў музыцы".

Госці мерапрыемства таксама змаглі азнаёміцца з фотавыстаўкай "Развітанне з Радзімай", прысвечанай мясцінам, звязаным з жыццём і творчасцю М.К.Агінскага. Экспазіцыя падрыхтавана фатографамі Віталем Раковічам (Беларусь), Альгімантасам Александравічусам (Літва) і Протам Янушкевічам (Польшча). Яна арганізавана пры садзейнічанні нацыянальных камісій па справах ЮНЕСКА Беларусі, Літвы і Польшчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі