У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Лют 2015

Канцэрт беларускай скрыпачкі Юліі Лебядзенка з поспехам прайшоў у аўстрыйскім Шрунсе

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт класічнай музыкі ў выкананні беларускай скрыпачкі Юліі Лебядзенка, якая жыве ў Вене, з поспехам прайшоў у аўстрыйскім горадзе Шрунс федэральнай зямлі Форарльберг. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Аўстрыі.

Выступленне было ў праграме мерапрыемстваў, арганізаваных пры актыўным удзеле беларускай дыпламатычнай місіі ў Вене, рускамоўнага таварыства культуры "МОСТ". Гэтым таварыствам, якое дзейнічае ў аўстрыйскай федэральнай зямлі Форарльберг, кіруе беларуская грамадзянка Вольга Качан.

Па запрашэнні таварыства ўдзел у мерапрыемствах прыняў саветнік пасольства Андрэй Шупляк, які наведаў гарады Шрунс і Дорнбірн. Ён выступіў з прывітальным словам на канцэрце, дзе прысутнічалі прадстаўнікі грамадскасці і культурных колаў Форарльберга.

Акрамя таго, беларускі дыпламат прыняў удзел у прымеркаванай да свята Масленіцы штогадовай сустрэчы прадстаўнікоў рускамоўнай дыяспары Форарльберга ў Дорнбірне. Мерапрыемства наведалі шматлікія прадстаўнікі беларускай, расійскай і ўкраінскай дыяспар, якія пражываюць у Форарльбергу, а таксама ў суседніх рэгіёнах Германіі і Швейцарыі. Супрацоўнік пасольства звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы з прывітальным словам і падкрэсліў значнасць захавання народных абрадаў і традыцый, выказаў гатоўнасць дыпмісіі і далей падтрымліваць сувязі з суайчыннікамі, аказваць ім неабходную падтрымку.

У ходзе знаходжання ў Форарльбергу праведзены перагаворы з членам гарадскога ўрада Дорбірна Вернерам Пошам, а таксама з кіраўніком таварыства "МОСТ" Вольгай Качан. Абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у культурнай і іншых сферах, у тым ліку з удзелам выхадцаў з Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс