У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Жнв 2016

Канцэрт Башмета і "Салістаў Масквы" стане заключным акордам фестывалю ў Мінску

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт вядомага музыканта Юрыя Башмета і ансамбля "Салісты Масквы" стане заключным акордам міжнароднага фестывалю ў Мінску 11 кастрычніка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік фестывалю, беларускі піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер, па запрашэнні якога ў Мінск з'едуцца выдатныя артысты з розных краін.

XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета 30 верасня адкрыецца канцэртнай праграмай "Масква - Вена", у якой на адной сцэне выступяць два музыканты - адзін з лепшых скрыпачоў сучаснасці Сяргей Крылоў і мастацкі кіраўнік фестывалю, піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер.

У Міжнародны дзень музыкі 1 кастрычніка прагучаць адразу два фартэпіянныя канцэрты (3-і Пракоф'ева і Рапсодыя на тэму Паганіні Рахманінава) у выкананні легендарнага расійскага піяніста Мікалая Луганскага.

А на закрыцці фестывалю гледачоў чакае сустрэча з Юрыем Башметам - зоркай сусветнага маштабу, народным артыстам СССР, лаўрэатам шматлікіх прэмій, уключаючы Award-1993 - "Лепшаму музыканту-інструменталісту года" і "Грэмі".

Самых розных людзей прываблівае неверагодная шырыня асобы "рускага Паганіні". А калісьці ён, па ўласным прызнанні, быў дваровым хлопчыкам, любіў Beatles і амерыканскі джаз-рок, тайком ад маці падзарабляў у эстрадных ансамблях і аднойчы іграў джэм-сэйшн з гітарыстам групы "Лявоны" Уладзімірам Мулявіным.

Вядомы ў Львове рок-музыкант сам павінен быў стаць кімсьці накшталт Мулявіна. Але жыццё распарадзілася інакш. У 16 гадоў ён зразумеў, што час Beatles і джаз-рока прайшоў. Музыкант адчуў, што класічная музыка дае неверагодныя магчымасці імправізацыі, размовы са слухачамі, самавыяўлення. Гэтыя магчымасці яго настолькі захапілі, што ён выконвае класічную музыку ўжо 40 гадоў. Юрый Башмет заўсёды эксперыментуе, выконвае эпатажныя творы, смела змешвае жанры. Іграе з Ігарам Крутым і Дзіянай Арбенінай, ператварае музыку ў тэатр разам з Канстанцінам Хабенскім.

У Мінску Юрый Башмет выступіць са сваім праслаўленым калектывам - ансамблем "Салісты Масквы". Праграма канцэрта пакуль трымаецца ў тайне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс