24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская канаістка Вольга Клімава атрымала перамогу на чэмпіянаце свету 2025 года, які праходзіць у Мілане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключны дзень спаборніцтваў наша спартсменка заваявала золата на самай доўгай дыстанцыі ў каноэ-адзіночцы. Клімава пераадолела 5 км за 26 хвілін і 20 секунд, апярэдзіўшы канадку Кэці Вінсэнт, якая ўзяла серабро на 15 сек.
Вольга Клімава стала трохразовай чэмпіёнкай свету ў гэтым відзе праграмы, раней беларуска станавілася мацнейшай у 2019 і 2021 гадах. Таксама на рахунку Клімавай тры асабістыя перамогі на 5000 метраў на кантынентальных форумах (2018, 2021, 2024).