Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Жнв 2020

Камплект з 60 выданняў перададзены беларускай дыяспары ў Іарданіі

Камплект з 60 выданняў перададзены беларускай дыяспары ў Іарданіі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камплект з 60 выданняў перадалі культурна-адукацыйнаму аб'яднанню беларусаў у Іарданіі пры дапамозе Пасольства Беларусі ў Сірыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Кнігі па гісторыі і культуры Беларусі, мастацкія творы, слоўнікі і кнігі для дзяцей дастаўлены ў час дабрачыннай акцыі "Аб Беларусі - беларусам замежжа". Яе ініцыятарам выступіла НББ. Камплект сфарміраваны сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Прэзідэнцкай бібліятэкай Беларусі.

"Мерапрыемства накіравана на аказанне дапамогі аб'яднанням беларускай дыяспары ў замежных краінах, а таксама садзейнічае распаўсюджванню інфармацыі аб нашай краіне, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце беларускай гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны", - расказалі арганізатары.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі