Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Снж 2018

Камп'ютарная аўдыторыя роты інфармацыйных тэхналогій адкрылася ў Ваеннай акадэміі

Камп'ютарная аўдыторыя роты інфармацыйных тэхналогій адкрылася ў Ваеннай акадэміі

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ваеннай акадэміі сёння адкрылася камп'ютарная аўдыторыя роты інфармацыйных тэхналогій. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністр абароны Андрэй Раўкоў, начальнік Генеральнага штаба УС - першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў, дырэктар дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій" Усевалад Янчэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час цырымоніі адкрыцця міністр абароны адзначыў, што ў ВНУ створана неабходная сучасная інфраструктура для работы і пражывання ваеннаслужачых. У акадэміі выконваецца шырокі спектр навукова-даследчых работ. Сярод праектаў ключавое значэнне маюць тыя, што звязаны з мадэляваннем ваенных дзеянняў, навігацыйным забеспячэннем, распрацоўкай аўтаматызаваных сістэм кіравання і радыёлакацыі. Задачы ваеннаслужачых ІТ-роты будуць звязаны непасрэдна з праграмаваннем. У аўдыторыі на гэты момант разгорнута 44 рабочыя месцы. За кожным маладым чалавекам на ўвесь час службы будзе замацаваны асобны сучасны камп'ютар.

Першапачатковы конкурс у роту інфармацыйных тэхналогій перасягнуў 8 чалавек на месца. Для праходжання службы адабраны 40 маладых людзей з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй па ІТ-спецыяльнасці, якія праявілі найбольшую зацікаўленасць у службе ў роце інфармацыйных тэхналогій. "Гэтыя ваеннаслужачыя прайшлі сур'ёзны конкурсны адбор. Яны матываваныя і сканцэнтраваны на вынік", - падкрэсліў Андрэй Раўкоў. Ён дадаў, што ў кожнага ваеннаслужачага ІТ-роты будзе кіраўнік з ліку афіцэраў Ваеннай акадэміі, навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл, упраўленняў Міністэрства абароны і Генштаба. Куратары будуць вызначаць для маладых людзей алгарытм работы.

Ваеннаслужачыя прайшлі курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, выканалі практыкаванні стральбы, прынялі Ваенную прысягу. Цяпер у іх працягваецца агульнавайсковая падрыхтоўка.

Рота інфармацыйных тэхналогій сфарміравана ў Ваеннай акадэміі для далейшага павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі Узброеных Сіл шляхам максімальнага выкарыстання інтэлектуальнага патэнцыялу ІТ-спецыялістаў. Акрамя таго, сумесна з Ваеннай акадэміяй і іншымі навучальнымі і навуковымі ўстановамі УС яна будзе займацца распрацоўкай ПЗ, спецыяльных і прыкладных праграм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі