Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Сак 2010

Каментарый прэс-службы МЗС Беларусі ў сувязі з прыняццем рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі

Прынятая ўчора рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусі з'яўляецца аднабокай, тэндэнцыйнай і недальнабачнай.

Калі Еўрапарламент хацеў унесці канструктыўны ўклад у пошук шляхоў вырашэння рознагалоссяў, што ўзніклі паміж суседзямі, то выбраныя ім сродкі яўна няўдачныя ні па зместу, ні па часу.

Па-першае, рэзалюцыя не мае нічога агульнага з рэальнай карцінай у сферы становішча нацыянальных меншасцей у Беларусі. Гэта пацвердзяць і беларускія грамадзяне, у тым ліку якія маюць польскія карані. Гэта відавочна і любому неангажыраванаму замежнаму наглядальніку.

Па-другое, прыняцце рэзалюцыі адбываецца ў момант актывізацыі дыялога паміж Беларуссю і Польшчай па асобных вострых пытаннях беларуска-польскіх адносін. Што гэта: "мядзведжая паслуга" або спроба сарваць гэты дыялог тымі сіламі, якія ў ім, відаць, не зацікаўлены?

Беларусь, са свайго боку, таксама заклапочана наконт забароны на ўезд у Польшчу і адпаведна Шэнгенскую зону шэрага беларускіх грамадзян польскага паходжання і наконт дзеянняў польскага боку па выдачы "карткі паляка", аднак мы спрабуем абмяркоўваць іх непасрэдна з Польшчай, не ўмешваючы ў гэтыя дыскусіі міжнародныя структуры.

Па-трэцяе, дзейнічаючы такімі метадамі на тонкім лёдзе міжнацыянальных адносін, Еўрапарламент рызыкуе адкрыць "скрынку Пандоры" з непрадказальнымі наступствамі як унутры, так і за межамі Еўрапейскага саюза.

На будучае, хацелася б, каб такая салідная арганізацыя, як Еўрапарламент, займала больш узважаную і адказную пазіцыю, тым больш у сферы нацменшасцей, і не паддавалася на дробныя інтрыгі некаторых асоб ад палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі