У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2014

Каманды васьмі краін выступяць на 11-м Калядным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды васьмі краін прымуць удзел у 11-м Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, які пройдзе ў Мінску з 4 па 7 студзеня 2015 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У беларускую сталіцу для ўдзелу ў турніры прыедуць каманды Германіі, Латвіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Славакіі, Фінляндыі і Швейцарыі. Беларусь будзе прадстаўляць каманда кіраўніка дзяржавы.

Формула правядзення турніру не змянілася. На папярэднім этапе каманды згуляюць у двух квартэтах, пасля чаго дружыны, якія занялі ў сваіх групах другія месцы, сустрэнуцца ў матчы за бронзавыя ўзнагароды. Пераможцы паспаборнічаюць у фінальным паядынку.

Склады груп выглядаюць так:

група А - Беларусь, Славакія, Швейцарыя, ААЭ;

група В - Расія, Фінляндыя, Германія, Латвія.

Матчы каманд групы А пройдуць у мінскім Палацы спорту, дзе адбудзецца таксама ўрачыстая цырымонія адкрыцця турніру. Другая чацвёрка будзе гуляць у "Чыжоўка-Арэне", дзе пройдуць таксама матч за 3-е месца, фінал і ўрачыстая цырымонія закрыцця турніру.

Расклад матчаў:

4 студзеня

ААЭ - Швейцарыя (пачатак у 14.00),

Германія - Латвія (15.00),

цырымонія адкрыцця турніру (18.00),

Беларусь - Славакія (19.00),

Расія - Фінляндыя (20.00);

5 студзеня

Славакія - Швейцарыя (14.00),

Фінляндыя - Латвія (16.00),

Беларусь - ААЭ (19.00),

Расія - Германія (19.00);

6 студзеня

Славакія - ААЭ (14.00),

Фінляндыя - Германія (16.00),

Швейцарыя - Беларусь (19.00),

Латвія - Расія (19.00);

7 студзеня

матч за 3-е месца (13.00, вялікая арэна "Чыжоўка-Арэны"),

фінал (19.00, вялікая арэна "Чыжоўка-Арэны"), пасля заканчэння - цырымонія закрыцця.

Мінулыя гады пераможцам Каляднага міжнароднага турніру восем разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013 і 2014 гадах). Двойчы поспех святкавала расійская дружына, якая ў 2007 і 2011 гадах адолела ў фінале беларусаў.

Арганізатарамі цяперашніх спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Беларуская федэрацыя хакея (ФХРБ), Мінгарвыканкам і Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс