Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліс 2015

Каманда Прэзідэнта Беларусі пераможна стартавала на ІХ Рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод аматараў хакея

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 8 лістапада ў Мінску пачаліся ІХ Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" ў матчы адкрыцця турніру сезона-2015/2016 каманда Прэзідэнта Беларусі сустракалася з хакеістамі Мінскай вобласці і атрымала перамогу з лікам 6:2 (1:0, 2:1, 3:1). Першую шайбу гэтага турніру закінуў Павел Мікульчык. Акрамя яго, у складзе пераможцаў тройчы вызначыўся Андрэй Асташэвіч, а яшчэ па шайбе закінулі Вадзім Бекбулатаў і Сцяпан Панамароў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў адну рэзультатыўную перадачу.

У складзе пераможаных шайбы закінулі Аляксандр Грэкавіч і Павел Тоўсцік.

З лістапада па сакавік аматары правядуць аднакругавы турнір, а потым чацвёрка лепшых каманд у час другога этапу разыграе медалі і галоўны прыз спаборніцтваў. Матчы будуць праходзіць на лядовых пляцоўках усіх абласцей, у поўнай меры апраўдваючы геаграфічна важкую назву турніру.

У турніры прымаюць удзел толькі хакеісты-аматары старэйшыя за 30 гадоў. Таксама на матчы рэспубліканскіх спаборніцтваў могуць выходзіць і прафесіяналы, якім споўнілася 35 гадоў на момант старту турніру. Амаль у кожнай камандзе можна сустрэць былых ігракоў нацыянальнай зборнай Беларусі. Робіць адметнымі гэтыя спаборніцтвы і асаблівы статус, дзякуючы ўдзелу ў іх першай асобы дзяржавы.

Каманда Прэзідэнта Беларусі 6 разоў станавілася пераможцай гэтых спаборніцтваў – у 2008, 2010, 2011, 2012, 2014 і 2015 гадах. У 2009 годзе першай была дружына Гомельскай вобласці, а ў 2013-м лепшымі былі хакеісты Мінскай вобласці.

Уладальнікам бронзавых медалёў мінулага турніру была каманда Гродзенскай вобласці, якая разграміла ў матчы за 3-е месца хакеістаў Брэсцкай вобласці з лікам 7:3.

Арганізатарамі спаборніцтваў аматараў хакея традыцыйна выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканкам. Генеральны інфармацыйны партнёр чэмпіянату - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі