Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Снж 2016

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" адправілася на "Дакар-2017"

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" адправілася на "Дакар-2017". Беларускія гоншчыкі вылецелі з Мінска і пасля перасадкі ў Стамбуле іх чакае працяглы пералёт і дзень акліматызацыі ў Буэнас-Айрэсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гоначныя аўтамабілі МАЗ, якія прыбылі ў Аргенціну марскім шляхам, чакаюць пілотаў у порце. Каманда зможа забраць машыны 27 снежня, пасля чаго адправіцца ў Асунсьён. У 2017-м старт гонкі адбудзецца ў сталіцы Парагвая.

У складзе мазаўскай каманды 31 чалавек (тры пілоты і тры штурманы, а таксама тэхнічная група). Разам з ужо добра вядомымі пілотамі, якія раней прымалі ўдзел у "Дакары", Сяргеем Вязовічам і Аляксандрам Васілеўскім у прэстыжным ралі-рэйдзе прыме ўдзел трохразовы чэмпіён Беларусі па дрыфтынгу Аляксей Вішнеўскі. Малады пілот ужо даказаў, што кіруе шматтонным грузавіком не горш, чым спартыўным легкавым аўтамабілем у ходзе гонкі "Шаўковы шлях" летам бягучага года.

На "Дакары-2017" будуць прадстаўлены два абноўленыя спартыўныя грузавікі каманды "МАЗ-СПОРТаўта", на якіх устаноўлены маторы магутнасцю 930 к.с., створаныя чэшскай кампаніяй на аснове агрэгатаў ад вядомай фірмы Caterpillar. Грузавік Аляксандра Васілеўскага застаецца аснашчаным механічным рухавіком Тутаеўскага завода.

Ралі-рэйд "Дакар-2017" пройдзе па дарогах Аргенціны, Балівіі і Парагвая з 2 па 14 студзеня 2017 года. Працягласць маршруту складзе амаль 9 тыс. км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі