Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Снж 2018

Каляндар падзей у Беларусі: студзень 2019

Каляндар падзей у Беларусі: студзень 2019

Выстаўка "Мастацтва шакаладу"

Выстаўка "Мастацтва шакаладу" ў рамках сусветнага туру, які прыцягнуў звыш мільёна наведвальнікаў, адкрываецца ў беларускай сталіцы. Праект абяцае гледачам поўнае акунанне ў салодкі свет шакаладу дзякуючы асаблівай канцэпцыі – "watch, touch, play, feel, shoot, smell" ("глядзі, дакранайся, гуляй, адчувай, фатаграфуй, удыхай").

Калі: 25 кастрычніка – 8 студзеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей 

Парк чароўных ліхтароў

Выстаўка светлавых інсталяцый працуе штодзень у вячэрні час: тут госці могуць убачыць чароўнае шоу агнёў. Больш за 30 кампазіцый, сярод якіх дынамічны тунэль, 10-метровы "вадаспад", "Эйфелева вежа", "вулкан", ствараюць утульную атмасферу казачна-калядных вечароў. Прадоўжыць вячэрнюю прагулку можна ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза і люстраным лабірынце.

Калі: 1 студзеня – 31 сакавіка
Дзе: Мінск, парк "Дрымлэнд"

Міжнародная выстаўка "Панна Doll’я"

Міжнародная выстаўка "Панна Doll’я" – гэта экспазіцыя, у якой спалучаюцца аўтарскі жывапіс Пятра Фралова (Расія), Ганны Сілівончык і Васіля Пешкуна, а таксама персанальны праект Марыны Капілавай "Тэатр Птушак". Галоўная гераіня выстаўкі – лялька Панна Doll’я (арыгінальная назва – "Жыццё ўдалося"), створаная беларускім аўтарам Таццянай Паляковай. Разнастайнасць тэхнік і матэрыялаў – ад тэкстылю да рарытэтнага фарфору, больш за 400 работ (кожная з якіх унікальная, паколькі выканана ў адзіным экзэмпляры), асобная экспазіцыя пра гісторыю моды – усё гэта чакае наведвальнікаў выстаўкі ў Цэнтры сучасных мастацтваў.

Калі: 1 студзеня – 3 лютага
Дзе: Мінск, НЦСМ на Незалежнасці

Кірмаш на Каляды "Вялікі гасціны двор"

Кірмаш абяцае перанесці мінчан і гасцей сталіцы на плошчу "Высокі рынак", як некалі называлася месца ля сталічнай ратушы. Гасцей чакае вялікі фуд-корт з ласункамі і сагравальнымі зімовымі напіткамі на любы густ, ёлачны базар і "лямпавая" сцэна – стылізаваная пад рэтратэлевізар пляцоўка для канцэртаў і зімовых забаў.

Калі: 1–5 студзеня
Дзе: Мінск, Плошча Свабоды

Галоўная ёлка краіны

Дзеці з усёй краіны стануць гасцямі галоўнай ёлкі і разам з героямі музычнай казкі "Формула дабра" зробяць падарожжа па гарачай пустыні і заснежаных прасторах, даведаюцца пра традыцыі калядных віншаванняў, спасцігнуць сапраўдны сэнс музыкі і стануць сведкамі з'яўлення чароўнага саду ў халодных снягах.

Калі: 1–6 студзеня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Галоўная ёлачка краіны. Як стаць Снягурачкай

Навагодняя музычная казка пра неверагодныя прыгоды Бабы Ягі, унучкі Ёжкі, Лесуна, Снегавікоў, Пачвары з удзелам галоўных зімовых чараўнікоў – Дзеда Мароза і Снягурачкі. Арганізатары запрашаюць прыходзіць на паказ загадзя: перад пачаткам спектакля юных гасцей чакае вясёлая дыскатэка ля навагодняй ёлкі.

Калі: 1–7 студзеня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Выстава "Сальвадор Далі & Пабла Пікаса"

Экспазіцыя з больш як 125 арыгінальных работ найвялікшых мастакоў – Сальвадора Далі і Пабла Пікаса – адкрыецца для мінскага гледача ў выставачнай зале LIBRA. Дадаткова да ўнікальных інсталяцый куратары абяцаюць насычаную лекцыйную праграму ад мастацтвазнаўцаў і майстар-класы па жывапісе, на якіх кожны зможа паспрабаваць намаляваць адзін з твораў вялікіх мастакоў.

Калі: 1 студзеня – 18 лютага
Дзе: Мінск, выставачная зала LIBRA

На Каляды ў музей!

Музей беларускага народнага мастацтва запрашае ўсіх жадаючых пабываць на традыцыйным беларускім абрадзе – Калядах – і навучыцца майстраваць калядныя сувеніры, спяваць народныя песні, танцаваць і гуляць у аўтэнтычныя беларускія гульні.

Калі: 1–19 студзеня
Дзе: Мінская вобласць, в. Раўбічы, Музей беларускага народнага мастацтва

Дзіцячыя навагоднія балі ў Мірскім замку

На навагодні баль у знакамітым Мірскім замку юных дам і кавалераў запросяць Міхал Казімір Рыбанька і Францішка Уршуля Радзівіл! У Партрэтнай зале маёнтка магнатаў пройдзе чароўнае дзейства з удзелам зачараванага рыцара, ключніцы і Чорнай Князёўны. Праграма ў замку абяцае быць па-каралеўску насычанай: дзяцей чакаюць урокі прыдворнага этыкету, бальныя танцы, старадаўнія гульні і, вядома ж, падарункі!

Калі: 2, 4–6 студзеня
Дзе: Мірскі замак, Карэліцкі раён

Калядныя дні ў палацы Радзівілаў

Напярэдадні свят знаёмыя сюжэты з гісторыі "ажывуць" у раскошных інтэр'ерах Нясвіжскага палаца. Наведвальнікі змогуць убачыць гаспадара замка – князя караля Станіслава Радзівіла, вядомага па мянушцы Пане Каханку, яго сястру і прыдворнага кампазітара Яна Давіда Голанда. А потым – паўдзельнічаць у тэатралізаванай сустрэчы з каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Калі: 2–7, 12–13 студзеня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны музей-запаведнік "Нясвіж"

Цыркавое шоу "Цяпло вечнай мерзлаты"

Брыльянтавы цырк Якуціі ўпершыню з гастролямі наведае Мінск і прадставіць свой новы праект "Цяпло вечнай мерзлаты" – відовішчны спектакль, напоўнены непаўторным каларытам паўночных народаў і іх традыцыямі. У захапляльным шоу выступяць сапраўдныя насельнікі тундры – паўночныя алені, пясцы, лісіцы і сабакі-лайкі.

Калі: 2–13 студзеня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Калядная аўдыенцыя ў пана войта ў Нясвіжскай ратушы

Нясвіж запрашае правесці зімовыя канікулы ў гістарычнай атмасферы. Удзельнікі інтэрактыўнай праграмы змогуць зрабіць падарожжа ў былыя часы, адчуць атмасферу горада мінулых стагоддзяў, пабываць на мяшчанскім балі ў ратушы (дарэчы, старэйшай у Беларусі!), пазнаёміцца з войтам і атрымаць ад яго падарункі.

Калі: 5–6, 12 студзеня
Дзе: Мінская вобласць, Нясвіж, Нясвіжская ратуша

"Калядны джаз" у Гомелі

Паслухаць казкі Венскага лесу, убачыць чароўны блакітны месяц і нават пахадзіць па зімовым горадзе змогуць госці джазавага вечара ад гомельскага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Максіма Расохі. Незвычайную атмасферу створаць творы замежных кампазітараў – Гарланда, Левіса, Хефці, Фінегана, Роджэрса, Гілеспі, Мілера, беларускіх мэтраў гэтага жанру – Глебава, Бяльзацкага, а таксама "караля" савецкага джаза Эдзі Рознера.

Калі: 12 студзеня
Дзе: Гомель, Гомельскі абласны драматычны тэатр

Калядны баль-маскарад у Мірскім замку

Загадкавыя маскі і элегантныя сілуэты, плаўныя рухі, прыгожыя ўборы і жывая музыка... Усё гэта абавязковыя атрыбуты балю-маскараду, які штогод праходзіць у інтэр'ерах адной з архітэктурных жамчужын нашай краіны – Мірскага замка, уключанага ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Калі: 12 студзеня
Дзе: Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, Мірскі замак

Навагодні баль у Вялікім тэатры

Вялікі навагодні баль, які ў бягучым годзе адзначае 10-годдзе, у ноч на Стары Новы год – з 13 на 14 студзеня – збярэ ў Вялікім тэатры паклоннікаў рамантыкі і класічных танцаў. Гасцей чакаюць жывая музыка, стылізаваныя фотазоны, вясёлыя розыгрышы і падарункі, незвычайныя сюрпрызы, гала-канцэрт і міні-паказы…

Калі: 13 студзеня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета

"Навагодні MIX II" у Верхнім горадзе

Паспрабаваць "Навагодні MIX" меламанам прапануюць мінская капэла SONORUS і выдатныя салісты – адзін з лепшых саксафаністаў Беларусі Мікіта Пятроў, уладальніца яркага каларатурнага сапрана Юлія Муха і пераможца міжнародных конкурсаў піяністка Наталля Кароціна. У другой частцы праекта слухачоў чакаюць папулярная класіка, джаз і гарачы лацінаамерыканскі рэпертуар.

Калі: 13 студзеня
Дзе: Мінск, КЗ "Верхні горад"

Народны карнавал "Конікі"

Народны абрад "Конікі", які з'яўляецца спадчынай беларускага Палесся, аднавілі ў сярэдзіне 1980-х і праводзяць толькі ў Давыд-Гарадку. Галоўным персанажам святочнай каляднай "світы" тут стаў Конь, а не Каза. У Шчодры вечар "Конік" з вершнікам, музыканты і іншыя пераапранутыя выходзяць калядаваць і заходзяць у дамы, дзе гарыць святло…

Калі: 13 студзеня
Дзе: Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, Давыд-Гарадок

Выстава "Сны аб Францыі" ў Мінску

Свае "Сны аб Францыі" прадставяць 23 беларускія майстры. У экспазіцыю, прысвечаную гэтай прыгожай еўрапейскай краіне, увойдуць работы, выкананыя ў розных мастацкіх тэхніках – жывапісу, графікі, фатаграфіі, керамікі, фарфору, тэкстылю. Наведвальнікаў чакае і адукацыйная праграма – экскурсіі, майстар-класы і тэматычныя сустрэчы.

Калі: 18 студзеня – 10 лютага
Дзе: Мінск, арт-гасцёўня "Высокае месца"

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску

Больш за 100 лепшых фігурыстаў кантынента ўпершыню пазмагаюцца на мінскім лёдзе за ўзнагароды чэмпіянату Еўропы-2019. І калі для балельшчыкаў гэта свята, то для спартсменаў – адзін з важнейшых крокаў на шляху да Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне. Фаварытамі маючага адбыцца першынства з'яўляюцца зборныя Расіі, Францыі і Іспаніі.

Калі: 21–27 студзеня
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Міжнародны фестываль-злёт "Паўночныя сабакі"

Адзін з самых доўгачаканых "снежных" фестываляў для ўсёй сям'і – "Паўночныя сабакі" – вяртаецца. У злёце-2019 прымуць удзел аматары ездавога спорту з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Украіны. Таксама ў праграме – лыжныя гонкі па перасечанай мясцовасці, зімовае арыентаванне, вяровачная паласа перашкод, хакей і брумбол.

Калі: 28 студзеня
Дзе: Мінская вобласць, в. Акцябр, пікнік-атэль "Экспедыцыя"

Алег Меньшыкаў і "Аркестр Мары. Медзь" у Мінску

"Аркестр Мары. Медзь" – новае тварэнне знакамітага акцёра кіно і тэатра, рэжысёра, народнага артыста Расіі Алега Меньшыкава. У спектаклі арганічна суседнічаюць і главы з яго кнігі ўспамінаў, і аркестравая музыка. Прычым музыканты танцуюць, праводзяць жартоўныя дуэлі на барабанах, спускаюцца ў залу гледачоў…

Калі: 28 студзеня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі