У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2013

Каляндар падзей у Беларусі: сакавік 2013

Выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!"

Да 75-годдзя з дня нараджэння знакамітага паэта, барда, акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Высоцкага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!". Экспазіцыя расказвае аб жыцці і творчасці куміра пакаленняў, а таксама беларускіх старонках у біяграфіі Высоцкага, якія для многіх наведвальнікаў выстаўкі стануць адкрыццём. Напрыклад, беларускія карані роду Высоцкіх, цікавыя гісторыі з гастроляў і здымак у Беларусі. На кінастудыі "Беларусьфільм" выйшла сем карцін з удзелам Уладзіміра Высоцкага. У самай знакамітай - "Я родам з дзяцінства", дзе акцёр сыграў сваю дзясятую кінаролю, упершыню прагучалі яго аўтарскія песні...

Калі: 25 студзеня - 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Новая праграма Белдзяржцырка "У гасцях у фестывалю ў Монтэ-Карла"

У студзені 2013 г. упершыню ў гісторыі балет Беларускага дзяржаўнага цырка прымаў удзел у самым прэстыжным Міжнародным фестывалі цыркавога мастацтва ў Монтэ-Карла, які праходзіць пад асабістым патранажам князя Манака Альберта і прынцэсы Стэфаніі. А з 15 лютага ў Белдзяржцырку прадстаўляюць новую праграму "У гасцях у фестывалю ў Монтэ-Карла", дзе выступаюць сапраўдныя віртуозы сусветнай арэны - уладальнікі самых прэстыжных узнагарод цыркавога мастацтва.

Калі: 15 лютага - 1 мая
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк
Даведацца больш падрабязна

XIІ Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест"

Чыстыя галасы, праніклівыя мелодыі, дух царкоўных спеваў і ўнікальныя богаслужэбна-пеўчыя традыцыі - усё гэта можна пачуць і ўбачыць на буйнейшым міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест". Штогод у лютым у беларускі горад Гродна прыязджаюць каля паўсотні калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Сербіі... Гэта царкоўныя хары і ансамблі, хары свяшчэннаслужыцеляў і духоўных школ, свецкія прафесійныя і аматарскія калектывы. У рамках "Каложскага благавеста" праводзяцца вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, выстаўкі фатаграфій, перасовачныя экспазіцыі музея гісторыі рэлігіі.

Калі: 28 лютага - 2 сакавіка
Дзе: Гродна

Міжрэгіянальная ўніверсальная выстаўка-кірмаш "Індустрыя прыгажосці"

Вясна ў Віцебску пачнецца форумам прыгажосці і моды. Наведвальнікаў чакаюць паказы новых калекцый адзення беларускіх дызайнераў, выстаўкі карцін, кветак, аксесуараў, майстар-класы і дабрачынныя аўкцыёны. У рамках выстаўкі-кірмашу ў Беларусі ўпершыню пройдзе конкурс па нарошчванню веек. Лепшыя майстры краіны прадэманструюць уменне ў намінацыях "Нарошчванне па вейку", "Аб'ёмнае 3D-нарошчванне", "Вобраз - поры года". Віцебскі конкурс з'яўляецца адборачным турам на міжнародны дабрачынны чэмпіянат па нарошчванню веек "Калібры Фэст", які пройдзе ў Маскве 27 лістапада.

Калі: 1 - 3 сакавіка
Дзе: Віцебск

Вясенні Bolshoy Fashion Market

На модным "маркеце" ў Мінску будуць прадстаўлены актуальныя навінкі вясны-лета 2013 года ад больш чым 80 беларускіх дызайнераў. Сярод іх Валерыя Аксёнава, Марыя Дубініна, Вольга Кардаш, Настасся Ларыёнава, Алена Фіранчук, Ганна Янчыліна, шоу-рум City Dress by Tanya Arzhanova, MIRANOVICH, Parus Jeans. Акрамя таго, у праграме - дэгустацыя парфумерыі, фотавыстаўка, паказы моднага адзення ад маладых дызайнераў-удзельнікаў фестывалю-конкурсу "Млын моды", лекцыя "Модныя тэндэнцыі вясна-лета 2013"...

Калі: 2 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац прафсаюзаў

14-ы "Матч зорак" Чэмпіянату Беларусі па баскетболу

У турніры прымаюць удзел лепшыя ігракі мужчынскіх і жаночых каманд краіны - беларусы і легіянеры. У гэтым годзе арганізатары абяцаюць відовішчнае шоу з захапляльнымі іспытамі для ўдзельнікаў "Матчу зорак" і гледачоў. Прафесіяналы паспаборнічаюць у конкурсах трохачковых кідкоў і кідкоў зверху, а таксама турніры абаронцаў, які пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Аматары баскетбола з трыбун таксама змогуць праявіць сябе ў арыгінальных спаборніцтвах, напрыклад, конкурсе "кідок на мільён". Для дзяцей пройдуць майстар-класы знакамітых баскетбалістаў.

Калі: 3 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў "Казюкі"

З даўніх часоў 4 сакавіка, у дзень святога Казіміра - апекуна майстроў - на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага праходзілі першыя пасля доўгай зімы кірмашы. Па традыцыі рамеснікі выстаўлялі на іх свой лепшы тавар, паколькі лічылася: як пойдзе гандаль на Казюкі, такі будзе заработак увесь год. У беларускім Гродне адрадзілі традыцыю правядзення кірмашу "Казюкі". Умельцы з розных рэгіёнаў Беларусі, Украіны і Літвы прывозяць кераміку, вырабы са скуры, саломкі і металу - усё, што паводле народных павер'яў, любіць святы Казімір.

Калі: 4 сакавіка
Дзе: Гродна
Даведацца больш падрабязна

"сНЕЖНАЕ шоу Славы Палуніна" ў Мінску

Унікальная праграма знакамітага расійскага акцёра-міма, клоўна, пастаноўшчыка, стваральніка тэатра "Лицедеи" Вячаслава Палуніна ўпершыню пройдзе ў Мінску. "сНЕЖНАЕ шоу", створанае ў пачатку 90-х гадоў, прынесла аўтару сапраўды сусветную славу. У Вялікабрытаніі Вячаслаў Палунін атрымаў самую прэстыжную тэатральную ўзнагароду - прэмію Лоўрэнса Аліўе, у ЗША быў намініраваны на "брадвейскі Оскар" - прэмію "Тоні", у Мексіцы - удастоены прэміі Месяца за лепшы замежны спектакль дзесяцігоддзя. У беларускай сталіцы шоу будзе гасціць на працягу чатырох дзён.

Калі: 7 - 10 сакавіка
Дзе: Мінск, Дом афіцэраў

Нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі" ў Мінску

Славуты грузінскі калектыў, які заваяваў лепшыя сцэны свету - "Ла Скала", "Метраполітэн", "Альберт-Хол" і іншыя - зноў выступіць у беларускай сталіцы. Ашаламляльная тэхніка выканання, іскрамётны тэмперамент, цудоўныя касцюмы, а галоўнае, непаўторныя танцавальныя пастаноўкі падораць гледачам сапраўдную вясну.

Калі: 12 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Міжнародная канферэнцыя "Заалагічныя чытанні-2013"

Штогод міжнародны навукова-практычны форум па вывучэнню свету жывёл збірае ў Гродне вучоных-даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны. Удзельнікі абмяркуюць праблемы экалогіі жывёл, захавання біяразнастайнасці, рацыянальнага выкарыстання і аховы рэсурсаў жывёльнага свету...

Калі: 14 - 16 сакавіка
Дзе: Гродна

Міжнародная выстаўка-кірмаш "Паляванне і рыбалоўства. Актыўны адпачынак. Вясна-2013"

На традыцыйнай вясенняй выстаўцы пройдуць прэзентацыі лесапаляўнічых гаспадарак Беларусі, продаж тураў для актыўнага адпачынку на прыродзе, конкурсы паляўнічых трафеяў, дэгустацыі страў нацыянальнай паляўнічай кухні і дароў лесу - ягад, грыбоў, мёду. Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць моднае дэфіле адзення з футра і змогуць набыць футра для сваіх убораў.

Калі: 14 - 17 сакавіка
Дзе: Мінск

Канцэрт Адама Ламберта ў Мінску

Сусветна вядомы поп-рок-спявак Адам Ламберт выступіць у беларускай сталіцы ў рамках сусветнага турнэ ў падтрымку свайго другога альбома "Trespassing". Рэліз дыска, які атрымаў добрыя водгукі музычных крытыкаў, адбыўся ў маі 2012 года, але па паспяховасці перасягнуў ужо дэбютную пласцінку Ламберта "For Your Entertainment".

Калі: 15 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Творчы вечар Івана Ахлабысціна

Упершыню ў Мінску пройдзе творчы вечар Івана Ахлабысціна - знакамітага акцёра, сцэнарыста, рэжысёра, праваслаўнага свяшчэнніка. Герой вечара сустрэнецца з публікай, адкажа на пытанні, прачытае свае творы, напісаныя з доляй лёгкага гумару і іроніі. "Магчыма, мне ўдасца змяніць ваша стаўленне да навакольнага асяроддзя і такім чынам накіраваць ход вашай асабістай гісторыі ў крыху іншым напрамку"...

Калі: 15 сакавіка
Дзе: Мінск, Канцэртная зала "Мінск"

Цырк Кітая з праграмай "Сямнаццаць квітнеючых руж"

Сусветна вядомая акрабатычныя Нацыянальная Трупа Кітая прывязе ў Мінск сваё незвычайнае шоу. Акрабаты з Паднябеснай лічацца непераўзыдзенымі ў майстэрстве валодання сваім целам. Ніхто ў свеце не здольны паўтарыць або выканаць іх нумары і трукі.

Калі: 17 сакавіка
Дзе: Мінск, ДК МАЗ

VIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум M.@rt.кантакт

Вялікая літара ў назве фестывалю сімвалічна аб'ядноўвае яго адметныя асаблівасці: Міжнародны, Маладзёжны, назва месяца на рускай мове - Март (абуджэнне і ажыўленне), Магілёў. У тэатральным форуме прымаюць удзел калектывы з розных краін свету, а гасцей чакаюць самыя цікавыя пастаноўкі і незвычайныя пэрфомансы. У гэтым годзе ў Магілёве, які стаў культурнай сталіцай СНД і Беларусі, маладыя таленты з Польшчы, Украіны, Латвіі, Малдовы, Арменіі, Расіі, Літвы і Беларусі прадставяць 14 спектакляў.

Калі: 21 - 27 сакавіка
Дзе: Магілёў
Даведацца больш падрабязна

VIII Міжнародны фестываль дзіцячых міратворчых аб'яднанняў Беларусі, Расіі і Украіны "Жывая вада дружбы"

У форуме "Жывая вада дружбы" прымуць удзел больш за 20 дэлегацый дзіцячых і юнацкіх міратворчых аб'яднанняў Беларусі, Расіі і Украіны. Упершыню ў рамках фестывалю адбудзецца Міжнародны конкурс даследчых і праектных работ "ЮНЕСКА: Адукацыя. Навука. Культура".

Калі: 28 - 30 сакавіка
Дзе: Гомель

Зімовы сезон у гарналыжных цэнтрах Беларусі

У гарналыжных цэнтрах Беларусі чакаюць аматараў зімовых відаў спорту, актыўнага адпачынку і забаў. Зімой тут можна катацца на горных і бегавых лыжах, снаўбордзе, цюбінгу, каньках. Круглы год працуюць трэнажорныя залы, лазні і саўны, рэстараны.

Калі: сакавік
Дзе: Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы", гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск", Рэспубліканскі цэнтр Алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна", парк актыўнага адпачынку "Якуцкія горы", спартыўна-аздараўленчы гарналыжны комплекс "Мазыр".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску