Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2020

Каляндар падзей у Беларусі: ЛІПЕНЬ 2020

Каляндар падзей у Беларусі: ЛІПЕНЬ 2020

Сябры! Жыццё вымушае ўносіць карэктывы і ў тыя падзеі, пра якія кожны месяц расказвае каляндар Belarus.by. Успышка каранавіруса ў Еўропе і свеце выклікала закрыццё граніц дзяржаў, абмежаванне міжнароднага перамяшчэння, перанос і адмену масавых мерапрыемстваў. І вядома, самі людзі цяпер гатовы пачакаць з паездкамі, паходамі і забавамі, каб засцерагчы ад небяспекі сябе і блізкіх.

Беларусь сёння прымае ўсе неабходныя меры, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі. Краіна не закрыла граніцы і не ўвяла жорсткія абмежаванні на перамяшчэнне, аднак заклікае КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА праяўляць асаблівую асцярожнасць, выконваць рэкамендацыі СААЗ і ўрачоў, вельмі строга захоўваць правілы асабістай гігіены, а галоўнае – беражліва ставіцца адзін да аднаго. У выпадку прыезду з эпідэміялагічна нестабільных рэгіёнаў і краін, пры самым малым падазрэнні на пагаршэнне самаадчування неабходна звярнуцца да медыкаў і, вядома ж, як мага хутчэй самаізалявацца, каб не стаць разносчыкам любой інфекцыі (не толькі каранавіруса)!

У гэтай сітуацыі адбываюцца адмены і пераносы вялікіх мерапрыемстваў, таму просім загаддзя ўдакладняць інфармацыю. Як анансуюць арганізатары, білеты на ўсе перанесеныя падзеі будуць сапраўдныя. І помніце: галоўнае – быць здаровымі!

Чэмпіянат Беларусі па футболе-2020

У сакавіку 2020 г. 30-ы чэмпіянат Беларусі па футболе стаў адзіным у Еўропе і адным з нямногіх у свеце, які стартаваў па плану і не спынены ў сувязі з каранавірусам. Першыя туры прыцягнулі ўвагу аматараў народнай гульні з розных краін: матчы ішлі ў прамым эфіры шэрага спартыўных каналаў і анлайн. Рашэнне не адмяняць пачатак першынства кіраўніцтва АБФФ прыняло па выніках кансультацый з удзелам УЕФА. У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі выступаюць 16 каманд, турнір праходзіць у два кругі (30 тураў). Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месцы ў вышэйшай лізе, выбываюць у першую лігу, а клубы, якія заваявалі 1 і 2 месцы ў першай лізе, атрымліваюць права на выхад у вышэйшую лігу. У ліку прэтэндэнтаў на тытул чэмпіёна Беларусі і Суперкубак называюць лідараў мінулага года – брэсцкае "Дынама", БАТЭ, "Шахцёр", мінскае "Дынама", "Іслач" і "Тарпеда-БелАЗ".

Дзе: стадыёны 12 гарадоў Беларусі
Калі: 19 сакавіка – снежань 2020 года
16 тур: 3–5 ліпеня
17 тур: 10–12 ліпеня
18 тур: 17–19 ліпеня
19 тур: 24–26 ліпеня

Праект "Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея" ў Мінску

Нацыянальны гістарычны музей запрашае мінчан і гасцей сталіцы ўбачыць рарытэты са сваіх фондаў... на адкрытым паветры. Незвычайная выстава, якая расказвае аб унікальнасці беларускай нацыі і яе гістарычнай спадчыне, з пачатку чэрвеня будзе прадстаўлена на агароджы Парка культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў (праспект Незалежнасці). 70 фотабанераў пакажуць наведвальнікам каштоўнасці з розных эпох – манеты, зброю, нацыянальны касцюм, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народныя промыслы і рамёствы, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты і многае іншае. Свой уклад у гэту экспазіцыю ўнеслі ўсе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага – Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Дом-музей I з'езда РСДРП, Музей гісторыі беларускага кіно, Музей прыроды і экалогіі.

Калі: 2 чэрвеня 2020 – 1 чэрвеня 2021
Дзе: агароджа Парка культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, пр. Незалежнасці, Мінск
Даведацца больш

Анлайн-забег Stop COVID-19

Брэсцкі паўмарафон у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне перанесены з 5 ліпеня на восень. Аднак арганізатары заклікалі ўсіх заставацца актыўнымі і падтрымліваць здаровы лад жыцця, прапанаваўшы жадаючым прыняць удзел у анлайн-забегу Stop COVID-19. Для таго, каб далучыцца да ініцыятывы, трэба прайсці рэгістрацыю на сайце брестполумарафон.бел. Прабегчы можна любую дыстанцыю - ад 1 км да 21 км. Потым неабходна адправіць скрыншот або фота з фіксацыяй свайго маршруту (трэкера).

Калі: 9 мая – 1 верасня 

"Мастак і горад": #100UNOVIS

У бягучым годзе любімы сярод мінчан і гасцей сталіцы выставачны праект "Мастак і горад", які праходзіць ужо 9-ы раз, упершыню адкрыты анлайн. Жадаючым наведаць экспазіцыю дастаткова зайсці на сайт і адправіцца ў віртуальны тур па плошчы Якуба Коласа. Тэма 2020-га – 100-годдзе знакамітага аб'яднання УНОВІС. Усе мастакі, прадстаўленыя на выставе, з'яўляюцца паслядоўнікамі ідэй і асноўных прынцыпаў супрэматызму Казіміра Малевіча. У экспазіцыі – 32 работы, частка з якіх напісана жывапісцамі творчага аб'яднання "Квадрат", якое па праву можна назваць спадчыннікам сцвярджальнікаў новага мастацтва. Сярод аўтараў – Аляксандр Малей, Мікалай Дундзін, Віктар Шылко, Аляксандр Дасужаў, Аляксандр Слепаў, Валерый Чукін. Выставачны праект запусцяць і ў афлайн-фармаце, як толькі гэтаму будзе садзейнічаць эпідэміялагічная сітуацыя. Таксама ў планах пераезд экспазіцыі з Мінска ў Віцебск – горад, дзе зарадзілася творчае аб'яднанне УНОВІС.

Калі: 14 мая 7 лістапада
Дзе: наведаць анлайн

Віртуальная выстава беларускіх вытворцаў Made in Belarus

Выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus упершыню адкрылася ў анлайн-фармаце. Удзел у ёй прымаюць больш за 30 арганізацый і прадпрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці з розных куткоў краіны. У павільёне Agro прадстаўлены сельскагаспадарчая тэхніка і абсталяванне, тэхналогіі ў сферы сельскай гаспадаркі. А ў павільёне Food – навінкі вытворцаў прадуктаў харчавання і напіткаў. Наведвальнікі могуць азнаёміцца з узорамі прадукцыі, відэаролікамі і дзелавымі прапановамі і ўступіць у перапіску з менеджарам у тэкставым чаце. Адной з галоўных падзей выстаўкі-2020 стане Міжнародны аграрны анлайн-форум, на які запрошаны эксперты з розных краін.

Калі: 16 чэрвеня – 19 ліпеня
Дзе: YouTube-канал Беларускай гандлёва-прамысловай палаты
Даведацца падрабязней

"Сад тонкіх араматаў" у Батанічным садзе НАН Беларусі

Сезон цвіцення півоні адкрыўся ў мінскім Батанічным садзе, калекцыя якога налічвае каля 320 сартоў гэтых найпрыгажэйшых раслін селекцыі Расіі, Украіны, Францыі, Амерыкі. Палюбавацца жывапісным увасабленнем півоні можна на выстаўцы "Сад тонкіх араматаў", дзе прадстаўлены выявы півонь, выкананыя ў тэхніцы японскага жывапісу Суміэ. Таксама ў рамках дзён цвіцення калекцыі арганізавана сямейнаяінтэрактыўная прагулка "Магія півоні". У час прагулкі ўдзельнікі атрымліваюць захапляючыя заданні, аформленыя ў выглядзе спецыяльнай карты саду, дзе абазначаны месцы цвіцення півонь, а таксама прадстаўлена інфармацыя пра расліны і арт-аб’екты Батанічнага саду і незвычайныя заданні для ўсёй сям’і.

Калі: 16 чэрвеня – 12 ліпеня
Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, вул. Сурганава, 2в, Мінск
Даведацца больш

Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат"

Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат" – адзін з буйнейшых крэатыўных фестываляў індустрыі камунікацый ва Усходняй Еўропе і галоўная падзея ў сферы маркетынгу і рэкламы Беларусі. Штогод у ім прымаюць удзел прадстаўнікі дзясяткаў краін Еўропы і СНД, у конкурсах спаборнічаюць звыш тысячы работ, збіраюцца сотні дэлегатаў, сярод якіх буйнейшыя міжнародныя і лакальныя рэкламадаўцы, прадстаўнікі прафесійнай крэатыўнай супольнасці Еўропы. У гэтым годзе з-за існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі дзелавая і адукацыйная праграмы "Белага квадрата" пройдуць у фармаце анлайн.

Калі: 7–9 ліпеня
Дзе: сайт форуму

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзeнь Рэспублікі

Галоўнае свята Рэспубліка Беларусь адзначае 3 ліпеня маштабнымі мерапрыемствамі ва ўсіх рэгіёнах. Самыя вялікія з іх пройдуць у сталіцы: для Мінска гэта сімвалічны дзень яшчэ і таму, што менавіта ён прынёс вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944-га. Зразумела, урачыстасці ў гэтым годзе будуць праходзіць з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі і рэкамендацый спецыялістаў. Па традыцыі завершаць дзень акцыя "Спяём гімн разам!", якая аб’ядноўвае ўсіх жыхароў краіны, і святочны феерверк.

Фестываль "Баграціён" на "Лініі Сталіна"

Святкаванне, прысвечанаеДню Незалежнасці, прадоўжыцца на "Лініі Сталіна". Гасцей гісторыка-культурнага комплексу чакае рэканструкцыя падзей часоўВялікай Айчыннай вайны. Гледачы акунуцца ў атмасферу ваенных баёў, якія разгарнуліся 28 чэрвеня 1944 года ў ходзе маштабнай наступальнай аперацыі "Баграціён". У выніку савецкім войскам удалося вызваліць тэрыторыю Беларусі і нанесці знішчальны ўдар па варожых войсках, практычна поўнасцю разграміўшы групу армій "Цэнтр"… Заяўкі на ўдзел падалі клубы Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі, Чэхіі і Польшчы.

Калі: 3-4 ліпеня, 11.00
Дзе: гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", в. Лашаны, Мінскі раён

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

За 10 гадоў сваёй гісторыілетняе свята Купалле на беразе Дняпра ў Александрыі ўжо стала добрай традыцыяй і візітнай карткай Магілёўшчыны. У гэтым годзе фестываль упершыню адбудзецца пад патранатам ЮНЕСКА. Першым на адкрытай пляцоўцы разгорнецца"Александрыйскі кірмаш": тут беларускія рэгіёны прадставяць свае гісторыка-культурныя каштоўнасці, традыцыйныя рамёствы, стравы, а таксама адзенне (упершыню ў час фестывалю адбудзеццасвята народнага адзення!). Госці змогуць наведаць выстаўку прадукцыіМінскага трактарнага завода, выстаўку-продаж хлебабулачных вырабаў і свята квасу. Прыедуць у Александрыю і фіналісты рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу "Уладар сяла". Жадаючых запросяць прайсці праз"Калідор эпох" і пабываць у XIX, XX і XXI стагоддзях, азнаёміцца з укладам жыцця розных часоў, паўдзельнічаць у інтэрактывах і майстар-класах, напрыклад, распілоўцы дроў, пляценні кошыкаў, швейным майстэрстве. А ў час "Свята кнігі" – больш даведацца пра нацыянальную літаратурную спадчыну. Будзе прэзентавана праграма, прысвечаная Дню беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе 6 верасня прымуць Бялынічы. Гала-канцэрт "Мая Александрыя" пачнецца на галоўнай пляцоўцы ў 21.30. Пасля яго завяршэння гасцей чакае маляўнічы феерверк. Прадоўжацца гулянні маладзёжнай дыскатэкай. Таксама ў забаўляльнай праграме Купалля – віктарыны, розыгрышы латарэй, тэматычныя атракцыёны і фотазоны…

Калі: 11-12 ліпеня
Дзе: аграгарадок Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Даведацца больш

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

"Славянскі базар у Віцебску", які набліжаецца да свайго 30-годдзя, у сезоне-2020 пакідае закрытыя памяшканні і прэтэндуе на тое, каб стаць адным з самых маштабных open air фестываляў не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы. Як адзначаюць арганізатары, мерапрыемствы фестывальнай праграмы разгорнуцца на вуліцах горада, а буйнейшыя канцэрты адбудуцца на вялікіх адкрытых пляцоўках. Аднак слоган форуму, геаграфія якога ўжо ахапіла пяць кантынентаў і 75 краін, застаецца нязменным – "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення". Ужо рэалізаваны тысячы білетаў, а горад чакае гасцей (як і ў мінулым годзе, для многіх замежных грамадзян дзейнічае бязвізавы ўезд па білеце на мерапрыемствы фестывалю). Чакаецца, што конкурс маладых выканаўцаў збярэ лепшых вакалістаў з 18 краін, а ў асноўнай частцы канцэрта закрыцця ўпершыню прагучыць конкурсная музычная праграма "Славянскі хіт".

Калі: 16–20 ліпеня
Дзе: Віцебск
Даведацца больш

Праграма "Славянскага базару ў Віцебску"-2020:

16 ліпеня
Урачыстая цырымонія адкрыцця (20.30)

17 ліпеня
Саюзная дзяржава запрашае… "Жывая музыка кіно" (аркестр "Фанограф-сімфа-джаз" пад кіраўніцтвам Сяргея Жыліна) (22.00)

18 ліпеня
• Гала-канцэрт "Залаты хіт" (1.30)
• XVIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2020" (два туры – 14.00, 18.00)
• XXIX Міжнародны конкурс выканаўцаў "Віцебск-2020" (18.00)
• Гала-канцэрт "Шансон ТБ – усе зоркі" (22.00)

19 ліпеня
• XVIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2020": гала-канцэрт (14.00)
• Урачыстая цырымонія закрыцця (21.00)

20 ліпеня
"Рок на ўсе часы" (1.30)

Ансамбль песні і танца Аджарыі "Арсінані" ў Беларусі

100-годдзе з дня заснаваннясвяткуе адзін з самых знакамітых грузінскіх ансамбляў –"Арсінані" – і запрашае акунуцца ў рытмы фальклорнага танца і песні. За стагадовую гісторыю калектыў заваяваў прызнанне ў многіх краінах – Іспаніі, Польшчы, Італіі, Даніі, Егіпце, Кіпры, Расіі, Беларусі, Эстоніі, Украіне. У яго трупе – толькі прафесійныя танцоўшчыкі, спевакі і музыканты. У святочнай праграме "Арсінані" прадставіць лепшыя нумары за ўсю гісторыю, народныя каўказскія танцы і, вядома, чароўную грузінскую музыку!

Калі, дзе:
19 ліпеня – КЗ "Магілёў", вул. Першамайская, 10, Магілёў
22 ліпеня – Палац культуры г. Маладзечна, пл. Цэнтральная, 4, Маладзечна
23 ліпеня – Гродзенская абласная філармонія, вул. Гарнавых, 17, Гродна
24 ліпеня – Цэнтральны Дом афіцэраў, вул. Чырвонаармейская, 3, Мінск
25 ліпеня – Палац культуры "Мазырскі НПЗ", бульвар Юнацтва, 1-а, Мазыр

Вішнёвы фестываль у Глыбокім

Вішнёвая сталіца Беларусі – горад Глыбокае – ужо восьмы раз запрашае аматараў духмянай ягады на свой смачны фестываль. У гэтым годзе самабытнае свята, якое стала візітнай карткай краю, адкрыецца а цэнтральнай плошчы тэатралізаваным шэсцем з удзелам Вішнёвай каралевы. Далей гасцей запрашаюць даведацца пра "Тайну вішнёвага цвета", атрымаць асалоду ад мелодый вішнёвага open air, наведаць этна-вечарынку "У вішнёвым садзе"… Таксама адбудзецца ўрачыстае шэсце "У гасцях у Вішні", пасля якога можна будзе пабываць на выстаўцы-прэзентацыі падворкаў "Вішнёвае зачараванне", папрысутнічаць на "Вішнёвым вяселлі", паслухаць "Вішнёвыя матывы" баяністаў, акардэаністаў, гарманістаў...

Калі: 25 ліпеня
Дзе: Глыбокае, Віцебская вобласць

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі