Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Jan 2020

Каляндар падзей у Беларусі: ЛЮТЫ 2020

Каляндар падзей у Беларусі: ЛЮТЫ 2020

Выстава "Шрага Царфін. Рух да святла" ў Мінску

Персанальная выстава Шрагі Царфіна ў Мінску, арганізаваная да 120-годдзя з дня нараджэння яркага прадстаўніка Парыжскай школы і ўраджэнца беларускіх Смілавічаў, – першая на постсавецкай прасторы. Візітнай карткай мастака сталі пейзажы Францыі, а галоўнымі тэмамі творчасці – духоўныя і філасофскія. Акрамя таго, Шрага Царфін быў паспяховым дызайнерам: як адзначалі сучаснікі – віртуозам дызайну тканіны. Ён распрацаваў шэраг эскізаў для пачынаючай Како Шанэль. У Мінску знатакам прадстаўлена 52 работы майстра, якія належаць да розных перыядаў творчасці. У экспазіцыю ўвайшлі тры карціны з фонду музея, прыватных калекцый, яшчэ 15 былі набыты ў гэтым годзе ў яго наследнікаў.

Калі: 6 снежня 2019 – 19 лютага 2020
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Выстава "Энцыклапедыя. Нацыянальны праект" у Музеі кнігі

Выстава-прысвячэнне першай беларускай энцыклапедыі расказвае пра гісторыю ўнікальнага для народа праекта, а таксама еўрапейскіх энцыклапедычных выданняў ад антычных часоў да сучаснасці. Тут прадстаўлены кірылічныя лексіконы ХVIІ стагоддзя, архіўныя матэрыялы і кнігі, якія адлюстроўваюць першыя спробы стварэння беларускай энцыклапедыі ў 20-30-я і 50-я гады ХХ стагоддзя, дакументы, фотаздымкі, працоўныя і творчыя матэрыялы калектыва беларускіх энцыклапедыстаў пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Петруся Броўкі... У цэнтры ўвагі – выданне-юбіляр з 50-гадовай гісторыяй – акадэмічная ўніверсальная "Беларуская савецкая энцыклапедыя" (1969-1975), а таксама "Беларуская энцыклапедыя" (1996-2004).

Калі: 17 снежня 2019 – 17 лютага 2020
Дзе: Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Музей кнігі

Оперная дзіва Марыя Гулегіна ў Вялікім тэатры Беларусі

"Лепшая Тоска свайго часу", "сапрана з вердзіеўскай музыкай у крыві", "вакальны цуд" – такімі эпітэтамі шчодра ўзнагароджвае Марыю Гулегіну прэса. Графік выступленняў адной з найвялікшых спявачак свету распісаны на некалькі гадоў наперад. Але яна знайшла час, каб прыехаць у Мінск", – расказалі ў тэатры. Прафесійная кар'ера опернай дзівы пачалася ў беларускім Вялікім, зусім хутка яна дэбютавала ў "Ла Скала". Далей Марыя Гулегіна заваявала "Метраполітэн Опера", "Ковент-Гардэн", Вялікі тэатр "Лісеа", Венскую оперу і іншыя буйнейшыя оперныя пляцоўкі Еўропы, Амерыкі і Азіі. Дзіўнай прыгажосці голас спявачкі, выдатныя акцёрскія здольнасці зрабілі яе жаданай госцяй на самых знакамітых сцэнах свету.

Калі: 1 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Фестываль візуальнага мастацтва ў НММ

Новы праект галоўнага мастацкага музея Беларусі з'яўляецца спробай выхаду за рамкі прывычнай экспазіцыі. Наведвальнікі не толькі ўбачаць карціны, але і сустрэнуцца з іх аўтарамі, азнаёмяцца з тэхнікамі і этапамі творчага працэсу, які папярэднічае з'яўленню твора. Госці фестывалю змогуць наведаць майстар-класы па графіцы, жывапісе, скульптуры, мазаіцы, ляўкасе, альтэрнатыўных тэхніках здымкі і друкавання фота. Таксама ў гэты дзень будуць праводзіцца адкрытыя ўрокі па малюнку, жывапісе і графіцы, на якіх кожны зможа паспрабаваць сябе ў той ці іншай тэхніцы.

Калі: 1 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

"Водная феерыя. Фэнтэзі парк" у Белдзяржцырку

З 1 лютага па 10 мая ў Белдзяржцырку пройдзе ўнікальная праграма "Водная феерыя. Фэнтэзі парк", якая спалучае яркія цыркавыя нумары разнастайных жанраў, шоу фантанаў і лазерную інсталяцыю. Гэта 200 тон вады, сотні водных струменяў пад самым купалам цырка, феерычныя вадаспады. У праграме – дрэсіраваныя марскія львы, мядзведзі, сабакі і малпы, паветраныя эквілібрысты на трапецыі, акрабаты на батуце, сілавыя атлеты, паветраныя гімнасты, клоўны і многае іншае.

Калі: 1 лютага – 10 мая
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

НАРГІЗ у Мінску

1 лютага ў Палацы Рэспублікі выступіць са сваім вялікім сольным канцэртам спявачка Наргіз – адна з самых неардынарных асоб расійскай эстрады. Містычны вобраз, сімвалічныя тату па ўсім целе, галасавы тэмбр 5 актаў і вельмі моцная энергетыка ўражваюць паклоннікаў. "Кожны свой канцэрт я перажываю, як новае жыццё. Гэта мой шлях. Толькі мае гледачы і іх энергія дапамагаюць адкрыць мне новыя грані сябе", - гаворыць спявачка.

Калі: 1 лютага 2020
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Прэм'ера балета "Стварэнне свету" ў Вялікім тэатры Беларусі

Новую рэдакцыю балета "Стварэнне свету", прэм'ера якога адбылася ў 1976-м на сцэне мінскага Вялікага, падрыхтаваў Валянцін Елізар'еў. Ідэя пастаноўкі зарадзілася ў 1971-м пасля прэм'еры ў Марыінскім тэатры  аднайменнага спектакля Наталлі Касаткінай і Васіля Васільева пры ўдзеле Міхаіла Барышнікава. Тады работа Елізар'ева, паводле слоў кампазітара Андрэя Пятрова, стала самай паспяховай у краіне. Гаворачы аб актуальнасці спектакля, Валянцін Елізар'еў адзначае, што "сучаснага чалавека заўсёды будзе хваляваць біблейская тэма" і, каб глыбей раскрыць тэму, ён адштурхоўваўся ад індывідуальнасцей і творчых магчымасцей цяперашніх артыстаў.

Калі: 19 снежня 2019, 2 лютага, 1 і 27 сакавіка 2020 
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Кніжная выстаўка-кірмаш у Мінску – адна з самых буйных на постсавецкай прасторы, яна адкрывае міжнародны каляндар кніжных форумаў і з'яўляецца своеасаблівай справаздачай аб рабоце кнігавыдаўцоў Беларусі за мінулы год. Шматлікія мерапрыемствы пройдуць не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках, музеях сталіцы. Адбудуцца прэзентацыі, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы і многае іншае.

Калі: 5–9 лютага
Дзе: Мінск, пр. Пераможцаў, 14, выставачны комплекс
Даведацца падрабязней

Cirque du Soleil – Crystal (Цырк дзю Салей) у Мінску

Знакамітая канадская трупа прывязе ў Мінск CRYSTAL – першую за 35-гадовую гісторыю цырка пастаноўку на лёдзе. У распрацоўцы сцэнарыя прыняў удзел чатырохразовы чэмпіён свету па фігурным катанні Курт Браўнінг. Аўтары падкрэсліваюць, што CRYSTAL разбурае традыцыйныя формы лядовага шоу і стварае ўнікальнае відовішча. У гэтай новай праграме гледачы адкрыюць бясконцыя магчымасці, якія лёд прыбаўляе да сілы цыркавога мастацтва. Шоу CRYSTAL – не класічная пастаноўка Cirque du Soleil, але імкнецца пакарыць гледача любога ўзросту, падарыць кожнаму магчымасць на некалькі гадзін пабыць у дзіўнай казцы і, натхніўшыся прыкладам ласкавай і адважнай гераіні, паверыць у рэальнасць самых смелых мар.

Калі: 7–9 лютага
Дзе: Мінск-Арэна

"J:МОРС. Сімфанічны канцэрт"

Група "J:Морс" сыграе ў Prime Hall вялікі канцэрт у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Праграма будзе ўключаць лепшыя і новыя песні ў абноўленых аранжыроўках. У гэты вечар гітарныя рыфы злучацца з насычаным гучаннем класічных струнных і духавых. Дырыжыраваць аркестрам будзе маэстра Аляксандр Сасноўскі. "У нас асаблівае стаўленне да праграмы з аркестрам – яна, як дарагі каньяк, які стаіць дзе-небудзь у зацішным месцы і дастаецца толькі па асаблівых нагодах, – гаворыць Уладзімір Пугач. – На гэты раз будзе іншы па складзе аркестр, таму пераробліваем аранжыроўкі спецыяльна пад яго. Таму абяцаем абноўленае гучанне і праграму".

Калі: 14 лютага
Дзе: Мінск, Prime Hall

Міжнародныя спаборніцтвы па ездавым спорце "Паўночныя сабакі"-2020

Самыя відовішчныя спаборніцтвы зімовага сезона зноў запрашаюць паназіраць за зімовымі гонкамі на сабачых запрэжках. Удзельнікамі стануць лепшыя спартсмены і іх чатырохногія кампаньёны з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы. Ім давядзецца пераадольваць крутыя павароты і заснежаныя горкі на трасе (у праграме тры дыстанцыі – 1,5, 3,5 і 7,0 км). Акрамя спаборніцтваў, гасцей чакаюць забаўляльныя лакацыі, тэматычныя фотазоны, катанні на запрэжках. Таксама адразу на месцы можна атрымаць бясплатныя кансультацыі па пытаннях утрымання, догляду і харчавання ездавых сабак.

Калі: 16 лютага
Дзе: Мінская вобласць, Лагойскі раён, пікнік-атэль "Экспедыцыя"

XIX Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест"

Фестываль "Каложскі Благавест" названы ў гонар аднаго са старэйшых храмаў Беларускай праваслаўнай царквы і Гродзенскай епархіі – Свята-Барыса-Глебскай царквы, якую здаўна называюць Каложскай. Традыцыйна фестываль збірае калектывы з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы, Францыі, Сербіі, Малдовы, Грузіі, Румыніі і інш. У фестывалі, які праводзіцца ў фармаце конкурсу, прымаюць удзел дарослыя і дзіцячыя царкоўныя і свецкія харавыя калектывы. У міжнароднае журы фестывалю ўваходзяць спецыялісты царкоўных спеваў – свяшчэннаслужыцелі са спецыяльнай музычнай адукацыяй, выкладчыкі вышэйшых музычных навучальных устаноў, кіраўнікі харавых калектываў, кампазітары.

Калі: 19–22 лютага
Дзе: Гродна

Выстава "Рускі імпрэсіянізм" у НММ

"Рускі імпрэсіянізм", які атрымаў распаўсюджванне на рубяжы XIX–XX стагоддзяў, даў магчымасць па-новаму асэнсаваць нацыянальнае мастацтва, ад якога традыцыйна патрабавалася не толькі прыгожая форма, але і філасофска-змястоўны падыход. Упершыню пасля доўгага перапынку наведвальнікі буйнейшай мастацкай галерэі краіны змогуць убачыць творы той эпохі (жывапіс, графіку, скульптуру), многія з якіх захоўваліся ў запасніках ад 20 да 75 гадоў! Выстава дае магчымасць убачыць імпрэсіянізм як мастацкі напрамак і як творчы метад, які шырока прымяняецца ў ХХ стагоддзі.

Калі: 1 лістапада 2019 – 20 лютага 2020
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Выстава ізраільскага фотамастака Барыса Равіча "Вера. Людзі. Краіны"

Ізраільскі фотамастак Барыс Равіч упершыню ўзяў у рукі камеру ў 13 гадоў. Сёння ён уладальнік прэстыжнай прэміі Гаўдзі, прыза міжнароднай кампаніі "Оранж", прэміі Булата Акуджавы, медалёў і дыпломаў больш як 500 міжнародных выстаў, у тым ліку ў Токіа, Мадрыдзе, Ташкенце, Фларэнцыі, Браціславе. У нашы дні ён працуе з вялікімі серыямі – "Тэрор", "Людзі і храмы", "Жанчына ў вялікім горадзе". Аднак яго любімым жанрам па-ранейшаму з'яўляецца партрэт. На гэты раз наведвальнікаў новай выставы чакае падарожжа па вуліцах Вены, Мінска, Тбілісі, Барселоны і Парыжа

Калі: 17 студзеня – 3 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

GEAGRAFIJA ў Нацыянальным гістарычным музеі

Выставачны праект GEAGRAFIJA збярэ ў адной экспазіцыі работы сучасных беларускіх жывапісцаў, створаныя імі ў час падарожжаў і пленэраў у розных краінах свету. Сярод аўтараў – Антон Вырва, Васіль Пяшкун, Віталь Гуназа, Міхаіл Крот, Павел Хадаровіч, Раман Коршунаў, Уладзіслаў Пятручык. Яркі і сакавіты каларыт Усходу, вытанчаныя фарбы Поўначы, звілістыя вулачкі старадаўніх гарадоў, халоднае дымчатае серабро гор, капрызны і зменлівы настрой мора – усё гэта і нават больш чакае наведвальнікаў выставы, якая нагадвае падарожжа па кантынентах.

Калі: 24 студзеня – 9 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Юбілейны канцэрт Аркадзя Берына ў Мінску

Выдатны беларускі дырыжор Аркадзь Берын адзначае 75-годдзе. Творчы шлях маэстра пачаўся ў Мінску ў 1968 годзе з выкладчыцкай дзейнасці ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. За гады яго работы са сцен гэтай навучальнай установы выйшлі звыш 70 выпускнікоў-дырыжораў – цяпер ужо калег Берына. Юбілейны канцэрт у Мінску ўпрыгожыць творчы дуэт маэстра і таленавітага скрыпача, двойчы адзначанага прэстыжнай прэміяй "Грэмі", – Максіма Венгерава. Знатакоў класічнай музыкі чакаюць любімыя кампазіцыі і шмат прыемных сюрпрызаў!

Калі: 6 лютага
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Адукацыя і кар'ера"-2020

Куды пайсці вучыцца? Дзе знайсці работу? Гэтымі пытаннямі задаецца кожны абітурыент, які марыць атрымаць запатрабаваную спецыяльнасць, студэнт, які імкнецца да самастойнага жыцця, і ўжо тым больш выпускнік ВНУ, азадачаны тым, як знайсці рабочае месца. Выстаўка "Адукацыя і кар'ера" 18-ы раз дапаможа вызначыцца з прафесіяй, выбраць ВНУ для атрымання адукацыі і краіну далейшага навучання, даведацца больш пра студэнцкае жыццё ў Беларусі.

Калі: 13–15 лютага
Дзе: Мінск, Палац мастацтваў

Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020

На тры лютаўскія дні ў сталічным культурным хабе ОК16 абяцаюць адкрыць... партал у свет джаза: тут разгорнецца міжнародны Minsk Winter Jazz 2020 – фестываль свежых ідэй, творчых сустрэч і пазітыўнага настрою. Першы дзень – у самае рамантычнае свята на зямлі – пачнецца, вядома ж, з тэмы кахання. Запрошаная зорка брытанец Кліўленд Уоткіс і соўл-група Dee Tree прадставяць і джазавую класіку, і ўласныя творы. А далей новую праграму сыграе самы вядомы калектыў краіны, які крытыкі нярэдка называюць "лепшым беларускім джазавым экспартам" – Apple Tea. Другі дзень – 15 лютага – пройдзе пад дэвізам From Europe with Love. Задасць тон "Майстэрня вакальнай імправізацыі з Кліўлендам Уоткісам", дзе з раніцы выступяць пачынаючыя беларускія музыканты, а вечарам знатакоў чакае сустрэча з майстрамі – французскім акардэаністам Венсанам Перані, польскай групай Algorhythm і беларускім трыа Анатоля Тарана. Трэці дзень стане сапраўдным прысвячэннем джазу: All That Jazz – дэвіз для ўдзельнікаў творчай лабараторыі. Вечарам на змену эксперыментам еўрапейскага трыа Phronesis прыйдуць айчынныя музыканты – саксафаніст Павел Аракелян і група The Outsiders.

Калі: 14–16 лютага
Дзе: Мінск, культурны хаб ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16

Масленіца-2020 у Беларусі

З набліжэннем вясны беларусы адзначаюць вясёлае і смачнае свята – Масленіцу, якая сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканага цяпла. У старажытных славян яна была звязана з культам сонца: і вось ужо многія стагоддзі гэты сімвал гаспадыні не перастаюць увасабляць у залацістых, румяных, круглых, як сонца, блінах. Як правіла, святкаванне доўжыцца 7 дзён. Масленічны тыдзень напоўнены шумнымі гуляннямі, кірмашамі, гульнямі, тэатралізаванымі паказамі, старадаўнімі абрадамі, маскараднымі перапрананнямі, паходамі ў госці, дамашнімі ласункамі і пачастункамі, катаннямі на санках і, вядома, спаленнем пудзіла марознай зімы!

Калі: 24 лютага – 1 сакавіка
Дзе: гарады і вёскі краіны

Дзмітрый Калдун у Беларусі

Вядомы спявак, музыкант і кампазітар Дзмітрый Калдун яшчэ ў часы "Фабрыкі зорак" заваяваў сэрцы вялікай аўдыторыі. А ў 2007-м прынёс лепшы вынік (5-е месца) у гісторыі ўдзелу Беларусі ў "Еўрабачанні", выступіўшы з кампазіцыяй Work your magic. Сёння ў творчай скарбонцы артыста ўжо 4 статуэткі прэстыжнай музычнай прэміі "Залаты грамафон" , яго трэкі дзякуючы галасаванню гледачоў займаюць высокія радкі ў хіт-парадах, канцэрты збіраюць аншлагі, а спіс сінглаў толькі папаўняецца. Многія любімыя паклоннікамі кампазіцыі прагучаць і ў канцэртах на радзіме: "Царевна", "Облака-бродяги", "Город больших огней", "Почему?", "Чувства без тепла", "Пёс бродячий"...

Калі, дзе:

29 лютага – Брэст, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр
7 сакавіка – Мінск, КЗ "Мінск"
5 красавіка – Гомель, Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр

Макс Барскіх у Мінску

Адзін з самых гастралюючых і раціруемых артыстаў – Макс Барскіх – уладальнік такіх прэстыжных міжнародных узнагарод у галіне папулярнай музыкі, як MTV EMA і M1 Music Awards. У 2013-м яго сінгл "Я Болею Тобой" (I Wanna Run) стаў афіцыйным саўндтрэкам да рэкламнага роліка PEPSI. За мінулы год спявак даў звыш 250 шоу ў 15 краінах на трох кантынентах. І пасля паспяховага сусветнага туру ў 2018-м ён адпраўляецца ў новае турнэ, плануючы наведаць ЗША, Канаду, Вялікабрытанію, Германію, краіны Балтыі і СНД. На гэты раз беларускія меламаны змогуць пачуць хіты з новага альбома "Семь" – "Неземная", "Странная", "Берега"…

Калі: 29 лютага
Дзе: Мінск-Арэна

Баі MGC: Live 2 Fight

На сталічны рынг выйдуць прадстаўнікі лепшых школ адзінаборстваў Беларусі і Еўропы, у тым ліку браты Яўген і Міхаіл Далгалеўцы, для якіх гэтыя спаборніцтвы стануць дэбютнымі ў прафесіяналах. Лепшы кікбаксёр Еўропы 2018 года беларус Максім Спадарэнка (73 кг) пазмагаецца супраць чэмпіёна свету-2019, уладальніка 5 паясоў азербайджанца Рамала Асланава, армянскі тыгр Жора Акапян (73 кг) зробіць спробу ўзяць рэванш над палякам Рафаэлем Дудзекам. У жаночым процістаянні ўвага будзе прыкавана да паядынку Аляксандры Сітнікавай (Беларусь) і Камілы Баланды (Польшча). Адбудзецца і бой лідараў зборнай Беларусі – сярэбранага прызёра ЧС-2019 Паўла Шэлеста супраць сярэбранага прызёра сусветнага форуму-2017 Яўгена Мягкова.

Калі: 29 лютага
Дзе: Мінск, Falcon Club Arena

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі