Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Jan 2019

Каляндар падзей у Беларусі: люты 2019

Парк чароўных ліхтароў

Выстаўка светлавых інсталяцый працуе штодзень у вячэрні час: тут госці могуць убачыць чароўнае шоу агнёў. Больш за 30 кампазіцый, сярод якіх дынамічны тунэль, 10-метровы "вадаспад", "Эйфелева вежа", "вулкан", ствараюць утульную атмасферу казачна-калядных вечароў. Прадоўжыць вячэрнюю прагулку можна ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза і люстраным лабірынце.

Калі: 1 студзеня – 31 сакавіка
Дзе: Мінск, парк "Дрымлэнд"

Міжнародная выстаўка "Панна Doll’я"

Міжнародная выстаўка "Панна Doll’я" – гэта экспазіцыя, у якой спалучаюцца аўтарскі жывапіс Пятра Фралова (Расія), Ганны Сілівончык і Васіля Пешкуна, а таксама персанальны праект Марыны Капілавай "Тэатр Птушак". Галоўная гераіня выстаўкі – лялька Панна Doll’я (арыгінальная назва – "Жыццё ўдалося"), створаная беларускім аўтарам Таццянай Паляковай. Разнастайнасць тэхнік і матэрыялаў – ад тэкстылю да рарытэтнага фарфору, больш за 400 работ (кожная з якіх унікальная, паколькі выканана ў адзіным экзэмпляры), асобная экспазіцыя пра гісторыю моды – усё гэта чакае наведвальнікаў выстаўкі ў Цэнтры сучасных мастацтваў.

Калі: 1 студзеня – 3 лютага
Дзе: Мінск, НЦСМ на Незалежнасці

Выстава "Сальвадор Далі & Пабла Пікаса"

Экспазіцыя з больш як 125 арыгінальных работ найвялікшых мастакоў – Сальвадора Далі і Пабла Пікаса – адкрыецца для мінскага гледача ў выставачнай зале LIBRA. Дадаткова да ўнікальных інсталяцый куратары абяцаюць насычаную лекцыйную праграму ад мастацтвазнаўцаў і майстар-класы па жывапісе, на якіх кожны зможа паспрабаваць намаляваць адзін з твораў вялікіх мастакоў.

Калі: 1 студзеня – 18 лютага
Дзе: Мінск, выставачная зала LIBRA

Выстава "Сны аб Францыі" ў Мінску

Свае "Сны аб Францыі" прадставяць 23 беларускія майстры. У экспазіцыю, прысвечаную гэтай прыгожай еўрапейскай краіне, увойдуць работы, выкананыя ў розных мастацкіх тэхніках – жывапісу, графікі, фатаграфіі, керамікі, фарфору, тэкстылю. Наведвальнікаў чакае і адукацыйная праграма – экскурсіі, майстар-класы і тэматычныя сустрэчы.

Калі: 18 студзеня – 10 лютага
Дзе: Мінск, арт-гасцёўня "Высокае месца"

Праграма "Цудоўны дом" у Белдзяржцырку

Белдзяржцырк у гонар свайго 60-годдзя прадставіць новую юбілейную праграму. "Цудоўны дом" – захапляльнае шоу, у якім выступяць акрабаты на батуце, сілавыя атлеты, паветраныя гімнасты і клоўны. Гледачоў парадуюць дрэсіраваныя жывёлы – мядзведзі на скейтбордах і аўтамабілях, коні, насухі, марскія жывёлы…

Калі: 1–24  лютага
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

Творчы вечар Андрэя Канчалоўскага ў Мінску

Выдатны рэжысёр Андрэй Канчалоўскі, які ў 2016-м быў удастоены прыза 73-га МКФ у Венецыі за стужку "Рай", падзеліцца сваімі разважаннямі аб сучаснай культуры, месцы і ролі тэатральнага і кінамастацтва ў кантэксце часу, чалавечай сіле і слабасці, адносінах паміж мужчынам і жанчынай…

Калі: 7 лютага
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Мотафэст "Люты"

"Люты" байк-фестываль, не чакаючы вясенняга адкрыцця сезона-2019, стартуе ў лютым! Адметнасць праграмы – ралі на 100 км, у якім паўдзельнічаюць дзве каманды, што складаюцца з "калясак", квадрацыклаў, адзіночных матацыклаў і багаў. Акрамя таго, удзельнікам прапануюць катанне на экстрым-санках, прагляд тэматычных фільмаў і смачны пачастунак.

Калі: 8–10 лютага
Дзе: Гродзенская вобласць, г. Ліда і Лідскі раён 

Міжнародны фестываль-конкурс сучаснага харэаграфічнага мастацтва "Za гранню"

У мастацтве сучаснага танца паспаборнічаюць каманды з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны і Кітая. Асаблівасцю фестывалю стане ўнікальная намінацыя "Рух сэрцам": на конкурсе выступяць дзіцячыя калектывы з парушэннем слыху. Убачыць мастацтва "Za гранню" магчымага, атрымаць асалоду ад лёгкасці танца і хараства рухаў, атрымаць зарад натхнення запрашае мінскі Палац прафсаюзаў.
 
Калі: 8–10 лютага
Дзе: Мінск, Палац прафсаюзаў

"Кахаем па-беларуску"

Напярэдадні Дня ўсіх закаханых Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае навучыцца "кахаць па-беларуску". 9 лютага ў Азярцы вы даведаецеся аб традыцыях беларусаў, звязаных з каханнем і шлюбам, паўдзельнічаеце ў народных забавах, навучыцеся рабіць лялькі-неразлучнікі, якія здаўна лічацца абярэгам сям’і, сімвалам вернасці і моцных адносін, а таксама станеце героямі забаўнага конкурсу на "лепшую пару".

Калі: 9 лютага
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 

Coffee Fest Belarus 2019

Аматарам духмянага напітку, які бадзёрыць, прысвячаецца: бясплатны фестываль кавы ў "драйвавым" рэжыме адбудзецца ў Мінску. Пад дэвізам "Кава – гэта рок" пройдуць чэмпіянаты прафесійных барыста, дэгустацыі больш як 300 відаў кавы і майстар-класы як па прыгатаванні напітку, так і па стварэнні страў з выкарыстаннем галоўнага інгрэдыенту фестывалю. Юных гасцей Coffee Fest Belarus 2019 чакаюць дзіцячы фестываль "Маміны зярняткі", майстар-класы па прыкладным мастацтве і "Тэатр кавы", а іх бацькоў – гутарка са спецыялістамі па дзіцячым харчаванні і псіхолагамі ў лаўнж-зоне за кубачкам духмянага напітку. 

Калі: 9-10 лютага
Дзе: Мінск, ГЗЦ Green City

Фестываль эксперыментальных пластычных тэатраў Беларусі "ПлаSтформа"

"ПлаSтформа" – гэта форум, на якім таленавітыя акцёры пластычнага мастацтва заяўляюць пра сябе і паказваюць гледачу сучасныя тэндэнцыі тэатральнай сферы. Межы і маштабы фестывалю штогадова пашыраюцца: у сталіцы пабывалі ўжо майстры пластыкі цела і эксперыментальных форм з краін СНД, Польшчы, а таксама Танзаніі, Нігерыі і Аўстраліі.

Калі: 11–17 лютага
Дзе: Мінск

Балет Radio and Juliet / Quatro ў Мінску

Напярэдадні Дня Святога Валянціна сусветна вядомая трагедыя Шэкспіра "Рамэа і Джульета" загучыць пад песні брытанскай рок-групы Radiohead. Radio and Juliet, дзе задзейнічаны артысты знакамітага The Great Gatsby Ballet, стварыў славенскі харэограф Эдвард Клюг на аснове сімбіёзу класічнага балета і рок-музыкі.

Калі: 12 лютага
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Група "J:МОРС"

Дзень усіх закаханых група "J:МОРС" запрашае сустрэць пад лірычныя кампазіцыі са сваёй канцэртнай праграмы "Крылы", названай у гонар галоўнага сінгла з новага альбома. Чакаецца, што рок-бэнд на чале з Уладзімірам Пугачам выканае як свежыя трэкі, так і правераныя ўжо часам кампазіцыі.

Калі: 14 лютага
Дзе: Мінск, Prime Hall

Міжнародны турнір па сквошы Falcon PSA Squash Cup Open

Міжнародны рэйтынгавы турнір па сквошы з прызавым фондам 5000 долараў адбудзецца ў сталіцы пры падтрымцы Прафесійнай асацыяцыі сквошу. За першае месца ў катэгорыях PSA, Men Elite і Women Elite будуць спаборнічаць прадстаўнікі 17 краін: Аўстраліі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Даніі, Егіпта, Ізраіля, Ірландыі, Італіі, Малайзіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі.

Калі: 14–17 лютага
Дзе: Мінск, спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Club

Упершыню ў Мінску: Ванэса Рубін (вакал, ЗША)

Да Дня ўсіх закаханых у Мінску ўпершыню выступіць выдатная амерыканская спявачка, кампазітар, прадстаўніца джазавай эліты – Ванэса Рубін. Яе ўнікальны голас і манера выканання пакарылі публіку па ўсім свеце. Сярод музыкантаў, з якімі ёй удалося супрацоўнічаць, – Фрэнк Фостэр, Кені Барэл, Гровер Вашынгтон, Дон Брэйдэн…

Калі: 15 лютага
Дзе: Мінск, Белдзяржфілармонія

Рыбалоўны фестываль "Зімовае мнагабор’е"

Зімовае мнагабор’е ў трох дысцыплінах і вясёлы конкурс бурыльшчыкаў чакаюць удзельнікаў рыбалоўнага фестывалю, які адбудзецца ў сярэдзіне лютага на возеры Богінскім.

Калі: 16-17 лютага
Дзе: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, в. Вусце, сядзіба "Тры мядзведзі"

Міжнародны біятлонны фестываль "Гонка легенд"-2019 у Раўбічах

Праект знакамітай беларускай біятланісткі чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай"Гонка легенд" – у гэтым сезоне стане ўверцюрай да адкрытага першынства Еўропы і збярэ на лыжнай трасе ў Раўбічах зорак сусветнага біятлона. Сярод іх – Уле-Эйнар Б'ёрндален, Сімона Хаўсвальд, Карын Ньягрэ, Рыка Грос...

Калі: 18 лютага
Дзе: Мінскі раён, спарткомплекс "Раўбічы"

Чэмпіянат Еўропы-2019 па біятлоне ў Раўбічах

Спарткомплекс "Раўбічы", які зарэкамендаваў сябе як адна з лепшых сусветных баз для трэніровак і спаборніцтваў топ-узроўню (тут праводзіліся чэмпіянаты свету і Еўропы, а ў 2015-м – 49-ы юніёрскі чэмпіянат свету), прыме адкрытае кантынентальнае першынство, на якое з'едуцца 164 біятланісты і 153 біятланісткі з 34 краін.

Калі: 18–24 лютага
Дзе: Мінскі раён, спарткомплекс "Раўбічы"
Даведацца падрабязней

ХІІ Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"

Чыстыя галасы, пранікнёныя мелодыі, дух царкоўных спеваў і ўнікальныя богаслужэбна-пеўчыя традыцыі – усё гэта можна пачуць і ўбачыць на буйнейшым міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест". Штогод у лютым у беларускае Гродна прыязджаюць каля паўсотні калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Сербіі... Гэта царкоўныя хары і ансамблі, хары свяшчэннаслужыцеляў і духоўных школ, свецкія прафесійныя і аматарскія калектывы. У рамках "Каложскага благавеста" праводзяцца вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, выставы фатаграфій, перасовачныя экспазіцыі музея гісторыі рэлігіі.

Калі: 20–23 лютага
Дзе: Гродна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі