Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Чэр 2015

Каля мільёна наведвальнікаў чакаюць на "Арт-востраве"

19 чэрвеня, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Каля аднаго мільёна наведвальнікаў чакаюць арганізатары праекта "Арт-востраў", які адкрыты на востраве Камсамольцаў акваторыі Камсамольскага возера. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Экспазіцыя пад адкрытым небам, аналагаў якой не было ў Беларусі, прадстаўлена работамі 11 мастакоў: Канстанціна Селіханава, Канстанціна Касцючэнкі, Паўла Вайніцкага, Таццяны Гомзы, Дзяніса Барсукова, Вадзіма Мацкевіча, Пятра Кузьміча, Віктара Астэра, Ігара Лявонцьева, Валерыя Малахава, Міхаіла Шыкава. 14 скульптур, не аб'яднаныя якой-небудзь тэмай, зроблены з розных матэрыялаў і атрымаліся рознымі па памерах. Напрыклад, вышыня адной з работ дасягае шасці метраў.

"У гэтай маляўнічай мясціне аб'екты мастацтва літаральна раствараюцца ў прыродзе і становяцца часткай прасторы, паколькі тут прадстаўлены асноўныя напрамкі сучаснага мастацтва. Адна з задач праекта, якую мы ставілі, - паказаць, наколькі арт-аб'екты могуць гарманічна ўпісацца ў прывычнае гарадское асяроддзе, зрабіць яго больш крэатыўным і дружалюбным", - падкрэсліла Наталля Шаранговіч.

У экспазіцыі прадстаўлена мастацтва не ў класічным разуменні, экспазіцыя дэманструе сучаснае мысленне, нечаканыя прыёмы і навізну. Таксама яна прымушае задумацца, што чалавека чакае далей, якія новыя адкрыцці або формы стануць даступнымі.

Паводле слоў Наталлі Шаранговіч, праект "Арт-востраў" з'яўляецца прыкладам такога напрамку мастацтва, як public art, калі, выходзячы за межы музейнай прасторы, твор пазбаўляецца акадэмічнага пафасу.

"Нам хацелася зрабіць такі праект, дзе мы паказалі б аб'екты ў прасторы, якія стануць інтэрактыўнымі. Да іх можна дакрануцца, можна падысці. Калі мастацтва выходзіць да людзей, гэта не значыць, што яно страчвае прыгажосць, наадварот, становіцца больш блізкім. І ў гэтым ідэя праекта", - дадала Наталля Шаранговіч.

Выстаўка будзе працаваць на востраве Камсамольцаў акваторыі Камсамольскага возера да 14 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс