Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Feb 2015

Каля 35 тыс. гасцей наведалі XXII Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 35 тыс. гасцей наведалі XXII Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, якая праходзіла ў беларускай сталіцы 11-15 лютага. Аб гэтым 15 лютага паведаміла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на цырымоніі закрыцця форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кніжны форум у Мінску стаў той знакавай пляцоўкай, на якой 28 дзяржаў устанаўлівалі масты дружбы і супрацоўніцтва, адзначыла Лілія Ананіч. Выстаўка і міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час", які сабраў пісьменнікаў розных краін, паказалі, што таленавітая кніга, слова пісьменніка запатрабаваныя і ў XXI стагоддзі. І сёння трэба, каб кніга і ў далейшым служыла крытэрыем каштоўнасцей, неабходных у грамадстве і дзяржаве, лічыць міністр.

У гэтыя дні Беларусь, на яе погляд, прадэманстравала, што мудрая палітыка краіны дала магчымасць стаць аўтарытэтнай міжнароднай пляцоўкай, дзе лідары "нармандскай чацвёркі" прынялі рашэнне. І менавіта з Мінска прыйшло разуменне, што кроватачывая рана ва Украіне пачне загойвацца і ўсталюецца мір. "Мы сардэчна чакалі гэтага моманту і, напэўна, лёсам было прадвызначана, што госці кніжнай выстаўкі-кірмашу з 28 дзяржаў чакалі гэтага рашэння. Пісьменнікі многіх краін свету працавалі ў фармаце сімпозіума "Пісьменнік і час", дзе абмяркоўвалі не толькі важныя творчыя пытанні, але і важныя маральныя аспекты ролі слова, якое павінна служыць міру і ўзаемаразуменню паміж народамі", - сказала Лілія Ананіч.

У сваю чаргу старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец адзначыў: усе, хто працаваў у гэтыя дні на выстаўцы, былі аб'яднаны ідэяй кнігі. Пісьменнікі правялі вялікую работу, размаўляючы як паміж сабой, так і са сваімі чытачамі. У сотнях сустрэч завязаліся кантакты, дасягнуты дамоўленасці. Пісьменнікі атрымалі доступ і да прэсы, і да чытачоў. Усё гэта дасць магчымасць паглыбіць творчае ўзаемадзеянне, далейшае развіццё, выказаў упэўненасць ён.

XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш упершыню разгарнулася ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі