У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Ліп 2017

Калекцыю работ Напалеона Орды прадставяць у Мінску восенню

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калекцыю работ Напалеона Орды прадставяць на выставе ў Мінску восенню, паведамілі БЕЛТА арганізатары праекта.

Выстава "Напалеон Орда (1807-1883). Ілюстраваная энцыклапедыя краіны" прэзентуе 110 работ выдатнага тварца эпохі рамантызму ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Напалеон Орда (1807-1883) - піяніст, кампазітар, але перш за ўсё жывапісец і графік. У 1872-1883 гадах ён зрабіў некалькі дзясяткаў падарожжаў па былых усходніх землях Рэчы Паспалітай, галоўным чынам па Беларусі, стварыўшы больш за 1000 твораў.

У яго творчай спадчыне шмат пейзажаў, у якіх знайшлі адлюстраванне мясціны, гістарычна і эмацыянальна важныя і для палякаў, і для беларусаў.

Мастак не абмяжоўваўся толькі сакральнай, рэпрэзентатыўнай архітэктурай або маляўнічымі руінамі, а ўвекавечваў таксама - што на той час было навінкай - прамысловыя аб'екты: фабрыкі, млыны, цукраварні.

У сваіх работах тварэц канцэнтраваўся на рэалізме, прытрымліваючыся дакладнасці ў перадачы ўсіх дэталей. Дзякуючы такім прынцыпам, і перш за ўсё дакументальнаму характару работ, малюнкі і акварэлі Орды сёння з'яўляюцца каштоўным матэрыялам, які нясе ў сабе адбітак гісторыі зямель, якія некалі былі адной дзяржавай.

Выстава прымеркавана да 210-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды. Яе арганізатарамі сталі Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Нацыянальны музей у Кракаве, Фонд культурнай спадчыны Польшчы і Польскі інстытут у Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску