У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Жнв 2015

Юбілейны тэатральны сезон Купалаўскі тэатр адкрые 15 верасня

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілейны, 95-ы, тэатральны сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрые 15 верасня святочным вечарам, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

У верасні на вялікай сцэне тэатра пачнуцца рэпетыцыі спектакля "АРТ" паводле п'есы Ясміны Рэзы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Прэм'ера запланавана на лістапад. У спектаклі задзейнічаны Арцём Бародзіч, Алег Гарбуз, Міхаіл Зуй, Аляксандр Казела, Павел Харланчук-Южакоў, Сяргей Чуб.

У новым сезоне пачне работу камерная сцэна тэатра, якая знаходзіцца на чацвёртым паверсе будынка. На гэту сцэну перанесены ўжо спектаклі "ГендэльБах" і "Старамодная камедыя". Гэтыя пастаноўкі ішлі на малой сцэне канцэртнай залы "Мінск". У верасні ў камернай зале пачнецца работа над спектаклямі "Шабаны" паводле твора Альгерда Бахарэвіча ў пастаноўцы Алены Ганум і "Антыгона" Жана Ануя, працаваць над якой будзе рэжысёр Мікалай Капульцэвіч.

У пачатку восені легендарная "Паўлінка" ў выкананні купалаўцаў прыме ўдзел у ХХ Міжнародным тэатральным фестывалі "Белая вежа" ў Брэсце. Пастаноўка Купалаўскага тэатра закрые праграму 19 верасня. Фестываль адбудзецца з 11 па 20 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс