Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Врс 2016

Якасць беларускай кніжнай прадукцыі высока ацанілі ў Туркменістане

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Туркменістане і па запрашэнні дзяржаўнай выдавецкай службы і Гандлёва-прамысловай палаты Туркменістана беларускія выдаўцы прынялі ўдзел у міжнароднай выстаўцы-кірмашы друкаванай прадукцыі "Кніга - шлях да супрацоўніцтва і развіцця" ў Ашхабадзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Выставачны стэнд беларускіх выдаўцоў атрымаў высокую ацэнку з боку афіцыйных дэлегацый. Намеснік старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Сапардурды Тайлыеў адзначыў шырокі асартымент, сучасны дызайн і высокую якасць беларускай кніжнай прадукцыі. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Алег Табанюхаў уручыў Сапардурды Тайлыеву ілюстраваны альбом пра Беларусь.

Па выніках кніжнага конкурсу, які праводзіўся ў ходзе выстаўкі, беларускія выданні адзначаны дыпломамі. Кніга "Беларускія народныя музычныя інструменты" (выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі") удастоена дыплома другой ступені ў намінацыі "Навукова-папулярнае выданне", кніга "Кандрат Крапіва "На вастрыі" ("Мастацкая літаратура") - дыплома другой ступені ў намінацыі "Мастацкае выданне". Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі "Кніга года" атрымала выданне "Шляхамі Францыска Скарыны" ("Народная асвета").

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі