Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Крс 2016

IVANа на "Еўрабачанні" будуць суправаджаць талісманы ад усёй сям'і

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. IVANа (Аляксандра Іванова) на "Еўрабачанні-2016" будуць суправаджаць талісманы ад усёй сям'і, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прадзюсарскім цэнтры Віктара Дробыша, які займаецца падрыхтоўкай беларускага артыста да папулярнага песеннага конкурсу.

"На ўдачу выканаўца бярэ з сабой талісманы літаральна ад усёй сям'і: ад бацькі - медыятар з крыжыкам, ад брата - манету часоў Аляксандра Македонскага, а таксама яшчэ адзін таемны талісман ад маці. Пажаданні ўдачы сказаны, чамаданы сабраны, білеты набыты", - адзначылі ў прадзюсарскім цэнтры.

У цэлым IVAN ужо гатовы выйсці і апрабаваць еўравізійную сцэну ў Стакгольме. У сталіцу Швецыі артыст і яго каманда адправяцца 2 мая. Нумар беларускага ўдзельніка застаецца такім, якім яго задумалі першапачаткова, і новых элементаў дабаўляць не плануецца. "Канцэпцыю не змянялі і ад вызначанага плана не адыходзім. Ідэя яднання чалавека і прыроды будзе вытрымана, ды і воўк па сцэне пабегае", - запэўнілі ў цэнтры Дробыша. Там таксама ўдакладнілі, што пытанне ўдзелу воўка ў беларускім нумары для "Еўрабачання" ўжо ўзгоднена: "Якога-небудзь пісьмовага дазволу ад шведскага боку мы, вядома, не атрымлівалі, але канцэпцыю абмеркавалі. Усё нармальна".

Апошнія дні перад вылетам у Швецыю загружаны рэпетыцыямі. IVANа актыўна запрашаюць на інтэрв'ю СМІ, паступаюць запыты ад замежных медыя. Акрамя таго, выканаўца ходзіць на заняткі боксам, куды яго адправіў Віктар Дробыш.

Рэпетыцыі прадстаўніка Беларусі на сцэне "Еўрабачання" намечаны на 4, 7, 11 і 12 мая. Калі ж выканаўца выйдзе ў фінал конкурсу, яго чакае падрыхтоўка да асноўнага шоу, якое будзе паказана ў ноч з 14 на 15 мая.

Міжнародны конкурс песні пройдзе ў Швецыі з 10 па 14 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання" традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі