Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Apr 2016

IVAN зняўся з ваўком Азарам для еўравізійнай відэавізіткі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшлі здымкі візіткі прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" IVANа (Аляксандра Іванова), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Вытворчасцю ролікаў займаецца здымачная група той краіны, якая прымае конкурс. Каб падрыхтаваць відэа, якое прэзентуе артыста, у Мінск на два дні прылятала здымачная група са Швецыі ў складзе рэжысёра, аператара і асістэнта. Белтэлерадыёкампанія ажыццяўляла адміністраванне здымачнага працэсу.

Так, для здымак відэавізіткі былі выбраны некалькі месц, каб як мага лепш прадставіць IVANa і інтэграваць яго ў шоу грандыёзнага песеннага форуму.

"Акрамя найпрыгажэйшых мясцін Мінска, здымкі праходзілі і ў лесе - паколькі ролік павінен падкрэсліць сувязь вобраза IVANа з прыродай. Акрамя самога выканаўцы, яшчэ адным героем роліка стаў воўк па мянушцы Азар", - расказалі ў прэс-службе.

На сцэне "Еўрабачання" IVAN, як плануецца, твар у твар сустрэнецца з ваўком. І візітка, якую гледачы ўбачаць перад выхадам артыста на сцэну, падрыхтуе іх да гэтай схваткі.

Беларускую візітку тэлегледачы і паклоннікі "Еўрабачання" змогуць убачыць толькі 12 мая, у час другога паўфіналу, у якім і выступае IVAN.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі