Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Май 2016

IVAN не выйшаў у фінал "Еўрабачання-2016"

13 мая, Стакгольм /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2016" IVAN (Аляксандр Іваноў) не выйшаў у фінал гэтага міжнароднага песеннага конкурсу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Другая дзясятка фіналістаў выглядае наступным чынам: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва, Бельгія.

Раней фіналістамі самага папулярнага шоу Еўропы сталі таксама артысты з Азербайджана, Расіі, Нідэрландаў, Венгрыі, Харватыі, Аўстрыі, Арменіі, Чэхіі, Кіпра і Мальты. Акрамя таго, па правілах "Еўрабачання", у фінал аўтаматычна трапляюць выканаўцы з краін Вялікай пяцёркі (Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія). Плюс у фінале ў гэтым годзе выступае Швецыя - на правах пераможцы мінулага года.

Асноўная інтрыга песеннага конкурсу раскрыецца ў ноч з 14 на 15 мая, калі будзе названа імя чарговага пераможцы і краіна, у якую, адпаведна, "Еўрабачанне" пераедзе ў 2017 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі